Знайсці
25.04.2024 / 11:112РусŁacБел

Іран максімальна наблізіўся да стварэння ядзернай зброі

Гаворка ідзе пра перыяд у некалькі тыдняў.

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі выступае падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне смерці лідара рэвалюцыі 1979 года аяталы Хамейні (на плакаце ўверсе справа) у яго маўзалеі недалёка ад Тэгерана. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP 

На пачатку гэтага тыдня дырэктар Цэнтра перадавых даследаванняў у галіне бяспекі, стратэгіі і інтэграцыі пры Бонскім універсітэце Ульрых Шлі ў размове з Bild папярэдзіў, што «Іран знаходзіцца на мяжы таго, каб стварыць ядзерную зброю». Па словах Шлі, гаворка ідзе пра перыяд у некалькі тыдняў.

Цяпер словы эксперта пацвярджае дэпутат, член камісіі па нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы Ірана Джавад Карымі Гадоўсі.

У X (былы Twitter) ён напісаў, што «краіна зараз здольная правесці ядзернае выпрабаванне, папярэдзіўшы пра гэта ўсяго за тыдзень».

Пасля Гадоўсі растлумачыў, што ў выпадку паступлення загаду ад кіраўніка Ірана Алі Хаменеі ваенным спатрэбіцца ўсяго тыдзень, каб «правесці першае выпрабаванне ракеты далёкасцю да 12 000 кіламетраў».

Дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі ў інтэрв'ю Deutsche Welle казаў, што Іран, верагодна, знаходзіцца «хутчэй у тыднях, чым у месяцах» ад таго, каб атрымаць дастаткова ўзбагачанага ўрану для стварэння ядзернай бомбы. Аднак гэта яшчэ не азначае, што праз некалькі тыдняў у Ірана з'явіцца ядзерная зброя.

«Для стварэння функцыянальнай ядзернай боегалоўкі патрабуецца мноства іншых рэчаў, якія не залежаць ад вытворчасці расшчапляльнага матэрыялу», — падкрэсліў Гросі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
3
мясцовы2/адказаць/
25.04.2024
Гэта гамон. 
І гэта ганьба ЗША і ўсяго астаняга свабоднага сьвету.
25.04.2024
Еще один успех международной политики Обайдена.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера