Знайсці
23.04.2024 / 15:333РусŁacБел

Былую дэпутатку, якая судзілася з ЕС, каб з яе знялі санкцыі, прызначылі ў Канстытуцыйны суд

Аляксандр Лукашэнка прызначыў былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Святлану Любецкую суддзёй Канстытуцыйнага суда Беларусі.

Святлана Любецкая

Любецкая нарадзілася ў 1971 годзе ва Украіне. Скончыла БДУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», БДУ па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; аспірантуру БДУ. 

Працавала суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; намеснікам старшыні суда Партызанскага раёна г. Мінска; старшынёй суда Маскоўскага раёна г. Мінска; начальнікам Галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. 

У 2019 годзе была абрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 

У чэрвені 2021 года на Любецкую былі накладзеныя санкцыі ЕС за тое, што яна займалася распрацоўкай абноўленага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўключыў шэраг новых артыкулаў, якія ўзмацняюць адказнасць у дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі. 

Яна спрабавала аспрэчыць санкцыі. Але ў маі 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў пазоў Любецкай і яе намесніка ў пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандра Амельянюка і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі адказчыка.

Чытайце таксама:

Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку

Новы прафсаюзны лідар заявіў, што рабочым не абавязкова ведаць законы

У Палаце прадстаўнікоў стварылі ажно 14 камісій

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Саўка/адказаць/
23.04.2024
Галоўная рапспрацоўшчыца рэпрэсіўных неправавых законаў (то бок антыканстытуцыйных) у якасці ўзнагароды прызначаная дыктатарам на пасаду суддзі канстытуцыйнага суда. Але гэта нічога не змяняе, бо пасля дзяржаўнага перавароту 1996 года канстытуцыйны суд цалкам ператварыўся у гэткую ж бутафорыю з падпарадкаваных узурпатару ківал-марыянетак, як і іншыя інстытуты, імітуючыя існаванне "незалежных" ад лукашэнкі галінаў улады
2
даведка/адказаць/
23.04.2024
ВНС завтра же начинается, который должен будет утверждать судей и руководство высших судебных инстанций, а также членов ЦИК, так на кой ляд тогда за несколько дней всех их в срочном порядке назначает Лукашенко?!
0
Фемида/адказаць/
23.04.2024
Любецкая и юрист то никакой. А судья с нее, да еще в Конституционном суде, как страус возле орлов в небе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера