Знайсці
23.04.2024 / 14:059РусŁacБел

«Жонка для мяне — гэта ўсё». Буданаў распавёў пра атручванне сваёй жонкі

Кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірылу Буданава журналісты BBC спыталі пра замахі на яго і яго жонку.

Марыяна Буданава. Фота: сацсеткі

Раней Буданаў распавядаў, што на яго было каля дзесяці замахаў. Ён кажа, расіяне і цяпер «плануюць сёе-тое, але, як і ў мінулыя разы, усё ў іх не атрымаецца».

Журналісты спыталі пра атручванне яго жонкі. Буданаў адказаў, што стан яе стабілізаваўся. Большую частку таксінаў вывелі. 

Пра вынікі расследавання, па яго словах, гаварыць яшчэ рана, але ён кажа, што вынікі абавязкова будуць: «Гэта мая жонка, таму так яно не пройдзе». 

Журналіст спытаў, ці не быў сам Буданаў мэтаю атручвання. 

Буданаў гэта адмаўляе. 

«Не, іх логіка зразумелая — жонка для мяне вельмі… Гэта ўсё. І ўплыў яе яны правільна ацанілі. Але, як бачыце, з намі Бог, і нічога не будзе», — адказаў ён.

Пра атручванне жонкі Буданава цяжкімі металамі стала вядома ў лістападзе 2023 года. «Гэтыя рэчывы ніякім чынам не выкарыстоўваюцца ў побыце і ваеннай справе. Іх наяўнасць можа паказваць на мэтанакіраваную спробу атручвання канкрэтнага чалавека», — адзначалі ў разведцы.

Кірыл і Марыяна Буданавы пажаніліся ў жніўні 2013 года. У кастрычніку 2022 года Буданава дала інтэрв'ю ўкраінскаму часопісу Elle, у якім распавяла пра сябе. Яна паведаміла, што па адукацыі псіхолаг, з 2015-га да 2017 года займалася валанцёрскай дзейнасцю ў галоўным вайсковым шпіталі на Шпітальнай у Кіеве.

Чытайце таксама:

Буданаў: З мая Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але Армагедона не будзе

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1
0
Алла/адказаць/
23.04.2024
Zara , ты это про роzzию?
0
Малюк і Буданаў/адказаць/
24.04.2024
Zara , Так, некалькі самых заўзятых гойда-патрыетыў масковіі ўжо атрымалі хто статуэтку, хто міну, хто асабісты квіток на канцэрт Кабзона
0
бабруйчанін/адказаць/
24.04.2024
Малюк і Буданаў, Памошніку Залужнага на дзень народзінаў таксама Вы??
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера