Знайсці
27.04.2024 / 16:2481РусŁacБел

У якіх рэгіёнах Беларусі Пазняк перамог Лукашэнку на выбарах-1994?

У родным Іўеўскім раёне Зянона Пазняка падтрымалі 40% выбарцаў.

Зянон Пазняк

24 красавіка Зянон Пазняк адзначае 80-годдзе. Бясспрэчна, гэта адзін з самых пазнавальных беларускіх палітыкаў. Безадносна таго, ці падзялялі людзі яго погляды, дзейнасць Пазняка і Беларускага народнага фронта пад яго кіраўніцтвам сталі яркай старонкай у гісторыі краіны.

У 1994 годзе Пазняк змагаўся за пасаду першага прэзідэнта Беларусі. Тыя выбары — знаходка для аматараў электаральнай геаграфіі. Шэсць кандыдатаў — Аляксандр Лукашэнка, Вячаслаў Кебіч, Зянон Пазняк, Аляксандр Дубко, Васіль Новікаў — прапаноўвалі рознае бачанне шляхоў развіцця Беларусі. 

Пераможцы на прэзідэнцкіх выбарах-1994 ў розных рэгіёнах. Сіні колер — Лукашэнка, зялёны — Кебіч, фіялетавы — Пазняк. Шушкевіч (чырвоны) перамог у Савецкім раёне Мінска. А Дубко набраў падзяліў перамогу з Лукашэнкам у Ашмянскім раёне

Проста ацаніце ўзровень барацьбы ў Савецкім раёне Мінска — за Шушкевіча тут прагаласавалі 23,4% выбарцаў, за Лукашэнку — 21,6%, за Пазняка — 21%, за Кебіча — 20,7%!

Дагэтуль можна пачуць меркаванні пра карэкціроўку вынікаў выбараў на месцах на карысць тагачаснага прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Адміністратыўны рэсурс сапраўды мог быць выкарыстаны, але праз 30 гадоў ацаніць ступень фальсіфікацый (нават калі яны і былі) складана, амаль немагчыма. Гісторыкам застаецца аналізаваць афіцыйныя лічбы.

Такім чынам, у якіх рэгіёнах Зянон Пазняк быў пераможцам выбараў?

Гэта восем адміністратыўных адзінак.

1) Іўеўскі раён — радзіма Зянона Пазняка. Тут за земляка прагаласавалі 40% выбарцаў!

2-3) Смаргонь і Смаргонскі раён. У той час гарвыканкам і райвыканкам існавалі асобна, таму вынікі галасавання падзеленыя. У Смаргоні за Пазняка было 38% (а ў Лукашэнкі толькі трэцяе месца), а ў суседніх вёсках — 34%.

4) Маладзечна — першы вялікі горад за Зянона, тут ён набраў 32,3%. Дарэчы, менавіта ў Маладзечне зафіксавалі анамальна вялікую колькасць галасоў «супраць усіх» — больш за 15%. Магчыма, гэта быў пратэст супраць таго, што мясцовы мэр Генадзь Карпенка так і не трапіў у спіс кандыдатаў у прэзідэнты. У навакольных вёсках у Пазняка таксама нямала — 26,9%, але для перамогі гэтага не хапіла.

5) Ліда — тут сітуацыя падобная. За Пазняка прагаласавалі 31,8%, Лукашэнка адстаў ад яго. У лідскіх вёсках Зянон набраў 29,8%, але гэтага не хапіла для перамогі.

6) Вілейка — барацьба была шалёная. У Пазняка 31,6%, у Лукашэнкі 31,3%. Калі перавесці ў рэальныя лічбы, то розніца склала ўсяго 50 галасоў.

7) Астравецкі раён. На месцы будучага будаўніцтва АЭС Лукашэнка стаў толькі чацвёртым (15%). Ён прапусціў наперад і Дубко (18%), і Кебіча (21%), і Пазняка (27%).

8) Браслаўскі раён. На паўночным захадзе Беларусі Пазняку хапіла для перамогі 26%. Розніца з Лукашэнкам — 0,3% ці прыблізна тыя самыя 50 галасоў.

ПазнякЛукашэнкаКебічШушкевічДубкоНовікаў
1Іўеўскі раён40.0%26.7%9.0%7.9%8.0%2.0%
2Смаргонь38.0%16.0%18.0%16.0%4.5%2.0%
3Смаргонскі раён34.0%20.6%13.0%9.0%15.6%1.9%
4Маладзечна32.3%25.3%4.1%14.6%3.9%4.5%
5Ліда31.8%24.9%15.0%15.0%4.0%3.0%
6Вілейка31.6%31.3%11.3%12.9%3.4%4.6%
7Астравецкі раён27.0%15.0%21.0%9.0%18.0%1.9%
8Браслаўскі раён26.0%25.7%12.9%6.7%19.6%3.3%

Пералічым яшчэ некалькі раёнаў, дзе за Пазняка прагаласавала сапраўды шмат выбарцаў, хоць гэтага і не хапіла для перамогі. Гэта Столінскі раён (31,8%), Глыбоцкі раён (27,9%),Ваўкавыск (27,6%) і Мядзельскі раён (26,9%).

Што да буйных гарадоў, то ў Салігорску ў Пазняка было 24%, у Мінску — 20,9%, у Жодзіне — 19,1%, у Гродна — 17%.

Доля галасоў за Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах-1994. Чым больш насычаны сіні колер, тым большая падтрымка

У выніку Пазняк заняў трэцяе месца з 12,8% галасоў. Ён саступіў Вячаславу Кебічу (17,33%) і Аляксандру Лукашэнку (44,82%), якія і трапілі ў другі тур. Што адбылося далей, можна бачыць і дагэтуль.

@nashaniva Зянон Пазняк адзначыў 80-годдзе. Він-шу-ем! #зянонпазняк#беларусь#жывебеларусь#беларусь#белорусы#жена#мужижена#юбилей#беларускаямова#беларусьновости♬ Жыве - TOR BAND

Чытайце таксама:

«Савецкае грамадства яшчэ не было гатовае да дэмакратыі». Пазняк расказаў, чаму ў 1994-м не ўдалося прыйсці да ўлады

Пазняк — Радзінай: Што вы лезеце ў палітыку?

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнта сацыяльнай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
39
Абуральна
11
2
Мемуары/адказаць/
27.04.2024
Мае маладыя сябры! Не трэба сёняшнюю сітуацыю пераносіць на вясёлыя норавы тае пары. Тады і дырэктары заводаў, і старшыні выканкамаў, райсаветаў часьцяком самі шукалі Кантактаў з БНФ. Прасілі ў мясцовых актывістаў БНФ падтрымкі на выбарах, ці хоць бы не агітаваць супраць іх. Гэта было келейна, без прэсы, але было масава, паўсюдна. На выбарах 1994 году стратэгічных фальсіфікацыяў не было. Дзесьці шкодзілі паасобныя сакратары парткамаў, але там дзе былі назіральнікі, там яны лічылі бюлютэні разам з членамі камісіяў. Назіральнікаў было шмат, гарацкія участкі былі цалкам ахоплены. Назіральнікі былі ад любых арганізацыяў, напрыклад, ад Таварыства беларускай мовы, якое сярод іншых ўзначальваў міністар замежных спраў Пятро Краўчанка. Было тады модна і пачэсна ўдзельнічаць ў рабоце ТБМ. Каторыя наласаваоі за Пазьняка насамрэч галасавалі не за Пазьняка, а за ідэю беларускае дзяржавы. І не таму Пазьняка не абралі, што дзесьці нейкі сакратар закінуў свае бюлютэні ў кусты, а таму што БНФ і Пазняк патрабавалі секчы сувязі з Расеяй. А людзі, фірмы, структуры з гэтага жылі, па іншаму яшчэ не ўмелі. Што трэ было рабіць? 1. Менш трындзець і палохаць народныя масы. 2. Аб'яднацца з Дубко і Шушкевічам ды выставіць АДНУ кандыдатуру. АДНУ! І ніякая кантора са сваім псіхам, ні спрахлыя партсакратары са сваім Кебічам не далі бы рады. Ці разумелі тады гэта, ці казалі такое Пазьняку? Канешне! А ці пачулі? І цяпер не хочуць чуць, нават праз 30 год пасля яшчэ тады прагназаванай паразы. "Ён жа слушна ўсё казаў..."
3
Мемуары/адказаць/
27.04.2024
Толькі за Курапаты Пазняку і ўсім, хто гэта тады расследаваў ўжо трэба даць медаль самага высокага статусу. Гжтыя людўі зрабілі подзьвіг. Яшчэ за Нямігу і Верхні горад. Урэшце, каб не Пазьняк з невядомымі нікому энтузіястамі, то там зараз было б велізарнае вадасховішча з бетонным пляжам. Пайсьці супроць бальшавіцкіх авантураў і застацца жывым, не трапіць ў псіхушку на эксперыменты, такое ўдавалася мала каму. Тым больш дасягаць сваіх мэтаў. Шкада, што вартасць гэтых здзяйсненняў мала каму вядомая. Што тычыцца палітычнай работы, ну... Хранова выйшла, самі бачыце. А шанцы былі вялікія. У ідэале Зянон сам мусіў бы асэнсаваць правалы, іх прычыны, чаму менавіта так, а не іначай. 80 год не жартачкі. Усім была б добрая навука. А так... Як павіншаваць, калі тут і зараз цябе назавуць "троль лукашысцкі"? Было б сьмешна, каб не было так горка.
1
Назірацель/адказаць/
27.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930