Знайсці
22.04.2024 / 22:4410РусŁacБел

«Даць яму расійскую інтэрпрэтацыю». Калінінградскі губернатар заклікаў да рэвізіі філасофіі Канта

22 красавіка губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў выступіў на Міжнародным кантаўскім кангрэсе ў Балтыйскім федэральным універсітэце, прысвечаным 300-годдзю з дня нараджэння філосафа. Чыноўнік назваў Канта, як і ўсю Калінінградскую вобласць, «расійскім трафеем», піша «Радыё Свабода».

На думку Антона Аліханава, погляды Імануіла Канта неабходна абмяркоўваць і інтэрпрэтаваць у духу часу. Ён заявіў, што цяпер Расія знаходзіцца «ў цэнтры наймагутнейшай кагнітыўнай вайны, дзе збольшага супернік спрабуе прыкрыцца кантаўскай спадчынай». Таму спадчыну Імануіла Канта неабходна падвергнуць рэвізіі і даць яму «расійскую інтэрпрэтацыю».

Губернатар заявіў, што і Кант, і ўсё ў Калінінградскай вобласці — «расійскі трафей», і таму трэба разабрацца, што менавіта дасталася Расіі ў якасці трафея.

Таксама ён асвятліў у сваёй прамове праблемы развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту і задаўся пытаннем, ці можа штучны інтэлект прытрымлівацца маральных прынцыпаў.

«Калі ён стане так званым моцным штучным інтэлектам, ці будзе ён арыентавацца на мараль чалавечую, на тыя самыя каштоўнасці, якія прапісаныя ва ўказе кіраўніка дзяржавы?» — спытаў губернатар.

За два месяцы да таго, у лютым, Аліханаў выступаў на з'ездзе Расійскага таварыства палітолагаў, дзе звязаў прычыны вайны Расіі ва Украіне з філасофіяй Канта. Ён назваў Канта «адной з духоўных асноў сучаснага Захаду» і супрацьпаставіў яго этыцы расійскія каштоўнасці.

Чытайце таксама:

Губернатар Калінінграда заявіў, што Імануіл Кант мае прамое дачыненне да вайны ва Украіне

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Медавуха/адказаць/
23.04.2024
Закону всемирного тяготения пусть этот дятел даст "рюскую" интерпретацию.
0
Вольга/адказаць/
23.04.2024
Медавуха, Усё, што не цягацее да Крамля, павінна быць знішчана. Вось іхны закон.
0
Жаўнер НАТА/адказаць/
23.04.2024
Часова акупаваны Крулявец хутка вернецца на радзіму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930