Знайсці
22.04.2024 / 21:0915РусŁacБел

Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?

«Люстэрка» з дапамогай каманды Belpol высветліла, якой маёмасцю валодае маці Мікалая Лукашэнкі, кіраўніца лечкамісіі, а цяпер яшчэ і «сенатарка» Ірына Абельская, а таксама яе старэйшы сын Дзмітрый.

Ірыне Абельскай у верасні гэтага года споўніцца 59 гадоў. Ад першага шлюбу ў жанчыны ёсць сын Дзмітрый, цяпер яму 38 гадоў. Ён — лекар-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Цяпер ён працуе ў клініцы Voka ў Мінску.

У Ірыны Абельскай маецца нерухомасць у сталічным мікрараёне Дразды, размешчаная яна ў невялікім тупіковым завулку Азёрным. Гэта дом № 6, ён займае плошчу амаль 350 «квадратаў». Па гэтым жа адрасе па стане на сярэдзіну 2021 года быў зарэгістраваны і Дзмітрый Абельскі.

Дом Ірыны Абельскай у чырвоным прамавугольніку. Фота: «Яндэкс. Карты»

Але гэта не значыць, што той бяздомны, у самога Дзмітрыя таксама ёсць нерухомасць. У тых жа Драздах у доме № 9 на вуліцы Піянерскай ён валодае чатырохпакаёвай кватэрай плошчай амаль 126 «квадратаў» і машына-месцам.

Жыллё там каштуе нятанна. Напрыклад, у тым жа доме № 9 цяпер прадаецца трохпакаёўка са звычайным рамонтам, за яе просяць амаль 800 000 рублёў (каля 245 000 даляраў). У суседнім доме прадаюць чатырохпакаёвую кватэру з інтэр'ерам багацейшым, яе кошт — 1 272 024 рублі (390 000 даляраў).

У Дзмітрыя таксама ёсць нерухомасць у прыгарадзе Мінска, проста каля берага Воўкавіцкага вадасховішча. Так, з 2017 года за ім лічыцца ўчастак плошчай 0,15 га ў вёсцы Воўкавічы на вуліцы Азёрнай, 1 (гэта Мінскі раён). За мужчынам таксама лічыўся незавершаны закансерваваны капітальны будынак з гатоўнасцю 5%.

Дом № 9 на вуліцы Піянерскай у Мінску. Фота: realt.by

Выглядае, што маці з сынам любяць вялікія машыны павышанай праходнасці, прычым іх часта мянялі. У карыстанні Абельскай былі Volkswagen Passat і Tiguan, Suzuki Grand Vitara, Volvo XC70 і ХС 60. Нумары Ірына выбірала «прыгожыя», з паўтаральнымі лічбамі — 8888 і 7777. Пры гэтыя яна нярэдка паблажліва ставілася да ПДР, у асноўным да выканання хуткаснага рэжыму, за ёй да сярэдзіны 2021 года лічыліся 43 парушэнні.

Дзмітрый часам катаўся на аўто маці, але ў яго былі і свае машыны — Honda Civic, Mazda 626, Dodge Stratus, Audi Allroad, Mercedes-Benz. Мужчына таксама часта не выконваў ПДР — на ім каля 30 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Падобна, што старэйшы сын Абельскай — аматар палявання. У яго ёсць агнястрэльная зброя: паляўнічы карабін «Сайга-9», стрэльба МР-153 і Beretta. Апошнюю зброю цяпер можна купіць у адной з мінскіх крамаў па цане ад 6450 да 54 000 рублёў у залежнасці ад мадэлі. 

Чытайце таксама:

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Маці Колі Лукашэнкі не атрымала высокай пасады ў Савеце Рэспублікі

«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

За што пасадзілі дзеда Колі Лукашэнкі: падрабязнасці захапляльнай гісторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
18
Ха-ха
3
Ого
9
Сумна
9
Абуральна
63
23.04.2024
Kotya, а мы і пытаемся. Але ж адказаў няма.
7
Нябот/адказаць/
23.04.2024
Kotya, паслухай, калі беларусы ня хочуць падтрымліваць Ціханоўскую фінансава, можа, цар не настаяшчы, га? Чыі інтарэсы адстойвае такі нелегітымны дзеяч на ўтрыманні замежных папікаў? Не беларусаў дакладна, бо ніводнага! выніка яе працы ў Беларусі беларусы не бачылі за ўсе гэтыя гады! 
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
А вы дальше ходите на свои заводики, пролетарии чумазые. И бульбу в грязных дырявых растянутых трениках в "Шариках" сажайте.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930