Знайсці
22.04.2024 / 18:3013РусŁacБел

Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам

Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з дэпутатамі і «сенатарамі» падзялілася думкамі, як можна перамагчы інтэрнэт. Асабіста яна нібыта нават мае ўжо рэальныя поспехі.

«Ніякі інтэрнэт не пераможа, калі мы з вамі будзем вельмі актыўна працаваць з людзьмі», — адзначыла чыноўніца.

Качанава лічыць міфам тое, што моладзі цікавыя толькі тэлефоны.

«Кажуць, што моладзь толькі ў тэлефонах, ім нічога не цікава, яны спажыўцы. Мне здаецца, гэта міф. Нам трэба спрабаваць уключацца і працаваць з усімі катэгорыямі нашага насельніцтва. Вочы ў вочы, калі мы расказваем, калі мы гаворым праўду, даносім да іх інфармацыю, яны ўсё выдатна разумеюць», — выказала меркаванне старшыня Савета Рэспублікі.

Качанава расказала, як нібыта пераканала групу падлеткаў з 13-й гімназіі ўсяго за тры гадзіны.

«Зачапілі мяне хлопцы і дзяўчаты. Я запрасіла пяць чалавек да сябе ў кабінет. Мы тры гадзіны пілі гарбату — і я іх пераканала. Яны пачалі задаваць мне вельмі правільныя пытанні. Яны цікавяцца, іх хвалюе тое, што адбываецца. 11-ы клас, алімпіяднікі — вельмі разумныя. Ён задаў мне такое пытанне на сустрэчы, што я зразумела — мне трэба пагаварыць з імі асобна», — падзялілася гісторыяй Качанава.

На думку чыноўніцы, «магутная» праца з людзьмі дапаможа перамагчы інтэрнэт.

Чытайце таксама:

Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
49
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
0
Рыгорка/адказаць/
22.04.2024
Вот так то, сапраўды мае праз неабмежаванае халуйства. Бо кампетэнтансці і адказнасці там 0. Падобныя асобы маюць шанец толькі пры старэючым лукашэнку. Бо ў любым іншым выпадку яна б і дагэтуль сядзела дыспетчэркай ў вадаканале ды крычала на нецвярозых сантэхнікаў. Але стоп: скончыцца лукашэнка - скончацца і нецвярозыя сантэхнікі.
0
Бязглуздая авечка/адказаць/
23.04.2024
Бачыла я як качарыжкіна атрымала адлуп ад студэнтаў у 20-м, таму ў гэтыя казачкі не веру.
0
Кастусь/адказаць/
24.04.2024
даведка,да нет, гимназисты просто чтобы можно было пойди домой и прикоснуться к враждебному интернету решили со всем согласиться со всеми тараками в голове у кочаново, чтоб свалить поскорее
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930