Знайсці
22.04.2024 / 13:436РусŁacБел

Пяскоў: Пры рэалізацыі планаў Польшчы аб ядзернай зброі будзе дадзены адказ

«Вайскоўцы, зразумела, будуць аналізаваць у выпадку рэалізацыі», — кажа прэс-сакратар Пуціна.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пры рэалізацыі Польшчай планаў размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі Масквой будуць зроблены крокі для гарантавання бяспекі Расіі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

Раней польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ўлады краіны гатовыя пайсці на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі.

Пяскоў пракаментаваў гэтую заяву.

«Вайскоўцы, зразумела, будуць аналізаваць у выпадку рэалізацыі. Я думаю, у любым выпадку будуць рабіць усе неабходныя крокі ў адказ, каб гарантаваць нашу бяспеку», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заяўляў, што Варшава хацела б размясціць у сябе ядзерную зброю з ЗША ў адказ на размяшчэнне расейскай у Беларусі.

Чытайце таксама:

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Жыве Беларусь/адказаць/
22.04.2024
Каб ужо гэтыя хома савецікусы хутчэй распачалі падарожжа ў нематэрыяльныя свет і мы зноў зажылі ў міры. Але марыць не перашкодзіць(((
0
Заткнулись все/адказаць/
22.04.2024
Саша лучше малчы. Иначэ будут учэния у белорусской границы с ядерным оружием
0
Рэакцыя/адказаць/
23.04.2024
Мабыць за дзедам замест аднаго стануць насіць два неядзерных чамадана.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера