Знайсці
21.04.2024 / 10:271РусŁacБел

«Ракета ўя*ала. Бачыш, гарыць». Украінцы ўдарылі ракетай па караблі ў бухце Севастопаля

У Севастопалі загарэўся карабель. Акупацыйныя ўлады заяўляюць, што расійскія вайскоўцы адбілі ракетную атаку.

У сеціве зʼявілася відэа, як сцвярджаецца, з палаючым пасля атакі суднам у Севастопалі. 

«Ракета ўе*ала ў параход. Бачыш, гарыць. Так што ў мяне сёння другі дзень нараджэння», — гаворыць аўтар відэа. 

Прызначаны Расіяй губернатар горада Міхаіл Разважаеў заявіў пра адбітую ракетную атаку. 

«Раніцай на адным з караблёў на паўночным баку вайскоўцы адбілі атаку супрацькарабельнай ракеты. Ад апалых аскепкаў адбылося невялікае ўзгаранне, якое аператыўна ліквідавалі», — напісаў Разважаеў. 

Ранкам рух па Крымскім мосце часова перакрывалі. У мясцовых пабліках пішуць, што на паўночным баку відавочцы назіралі пажарныя машыны, якія ехалі ў бок бухты.

Чытайце таксама:

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

УСУ заявілі, што расійскі стратэгічны бамбавальнік збіла Украіна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
bhagawan/адказаць/
21.04.2024
Słava Ukrainie!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера