Знайсці
20.04.2024 / 22:0217РусŁacБел

«Я ўсё зрабіў правільна». Расійскі рэканструктар забіў жонку і пакінуў маніфест у сацсетках

Што прывяло да трагедыі?

Яўген Нікольскі разам з жонкай і дачкою. Фота: старонка Нікольскага ва Укантакце

Як паведамляе тэлеграм-канал «База», у скверы каля школы ў сяле Емяльянава Старыцкага раёна Цвярской вобласці знайшлі цела 36-гадовай жыхаркі Цвяры Кацярыны Нікольскай. Забойцу шукаць не давялося. Муж жанчыны — Яўген Нікольскі — сам паведаміў аб здзейсненым на сваёй старонцы ў «ВКонтакце». Мяркуючы па запісе, прычынай трагедыі стала рэўнасць.

«Так, я гэта зрабіў. Не збіраюся адмаўляцца і панясу неабходнае пакаранне», — напісаў мужчына, дадаўшы, што прыме сваю долю «з ганарліва паднятай галавой».

Ён палічыў свой учынак правільным рашэннем, а паводзіны жонкі — здрадай. Мужчына абразіў нябожчыцу, назваўшы яе «хлуслівым стварэннем» і дадаўшы: «няхай такі лёс напаткае ўсіх ёй падобных».

Ён таксама папрасіў знаёмых паклапаціцца пра яго дзіця: «Звяртаюся да ўсіх з адзінай просьбай — зберажыце дачку… Яна — мой апошні стымул жыць».

Паведамленне Яўгена Нікольскага на яго старонцы ў «ВКонтакце»

Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, незадоўга да трагедыі бацькі забралі Кацярыну да сябе ў Емяльянава пасля таго, як муж яе жорстка збіў. Праз тыдзень мужчына прыехаў высветліць адносіны. Кацярына прагульвалася з 11-месячнай дачкою ў скверы. Яўген напаў на яе з нажом і перабіў артэрыю.

У момант трагедыі побач знаходзіўся брат Кацярыны, які спрабаваў аказаць дапамогу, але Нікольскі перашкаджаў яму. У выніку брат стукнуў Яўгена некалькі разоў па галаве дамкратам. Злачынцу давялося шпіталізаваць у абласную бальніцу. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Кацярына Ніколькая нейкі час працавала ў амерыканскай IT-кампаніі і была спецыялістам па кіраванні персаналам у галіне праграмнага забеспячэння. Калі нарадзілася дзіця, яна змяніла сферу дзейнасці — стала праводзіць з дзецьмі заняткі танцамі. Нікольскі падтрымліваў жонку, прыязджаў на яе выступленні. Але дома яны скандалілі, а ў апошні час ён усё больш стаў яе раўнаваць. У шлюбе яны пражылі больш за 13 гадоў.

Сам Нікольскі вядомы як гістарычны рэканструктар. Ён захапляўся гісторыяй Сярэднявечча, удзельнічаў у гістарычных праграмах, адзначаў традыцыйныя святы.

Яўген Нікольскі на апошніх выбарах быў кандыдатам у дэпутаты ў Цвярскую думу ад партыі «Справядлівая Расія».

Чытайце таксама:

Ва Украіне шукаюць бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага

Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну

У Оршы бацька ледзь не задушыў дачку, якая папрасіла яго выключыць гук на тэлефоне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
47
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
33
Абуральна
52
4
Типок Вагнерок/адказаць/
21.04.2024
Мужик разобрался с изменщицей, теперь ответит по закону. Проходите дальше.
4
циник/адказаць/
21.04.2024
Эпидемия тупости, не знал не писал бы, ибо был опыт с такой у которой был не 11 месячный, а полугодовалый, рекой текло вниз по ногам. Там не я а меня имели.
24.04.2024
Давайте оправдывайте недоделанного Отелло. Женщина сбежала от домашнего тирана к родителям, спокойно гуляла с ребенком в парке. Жаль, что мудила ее не отпустил. Светлая память бедной Катерине, а дочке желаю никогда не общаться с таким папашей-уродом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера