Знайсці
20.04.2024 / 16:0722РусŁacБел

Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» вядомая беларуская пісьменніца распавяла, чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх і чаму Пуцін будзе пераможаны.

Святлана курс у ток-шоу «Жыццё-маліна». Скрыншот відэа

Яе словы пераказвае выданне «Салідарнасць».

«Беларускі народ папросту добры, ён скіраваны на сябе, а не на экспансію і на тое, каб ламаць праз калена суседзяў. Беларускі праект накіраваны на ўладкаванне беларускага жыцця і зямлі, каб у кожнага быў дом, дзеці, бяспека, законнасць, права на самарэалізацыю», — сказала ў інтэрв'ю пісьменніца Святлана Курс (яна ж Ева Вежнавец).

Яна таксама дадала, што рускаму чалавеку вельмі важна, каб была экспансія, прымушаць іншыя народы жыць так, як яны.

Пісьменніца распавяла, што па сваёй прыродзе з’яўляецца даследчыцай і шукала адказы на некаторыя пытанні на расійскіх форумах.

«Адзін чалавек адказаў на маё пытанне. Ён напісаў: не вашая сабачая справа, што з нашай зямлёй, захочам — зробім яе добрай, захочам — засром цалкам, галоўнае, што гэта зямля — наша».

Святлана Курс лічыць, што цяперашні рэжым у Расіі доўга не праіснуе.

«Пуціна гісторыя пераможа. Мне здаецца, расейцы зайшлі на сваё апошняе кола. Яны абяскровілі ўласную краіну. Яны ж сваіх перш за ўсё таўкуць. Абяскровілі ўласную імперыю, а такой колькасцю і такой якасцю людзей імперыі не будуюцца. Пуцін будзе пераможаны».

Пісьменніца таксама распавяла, што азначае быць беларусам у сучаснай Беларусі.

«У краіне створаная такая сістэма, што беларусам павінна быць балюча. Тое, што ты беларус, табе павінна балець. Табе з гэтага павінна пастаянна прылятаць. Ты павінен сядзець у турме, з цябе будуць смяяцца з-за гэтага.

Твае беларускамоўныя ролікі збяруць у чатыры разы меней лайкаў, тваю мову не выкладаюць у школах і гэтак далей. Ты можаш як Паша Белавус за беларускі нацыяналізм на 7 гадоў сесці. Тваю справу растопчуць, раздавяць і аб'явяць экстрэмісцкай.

Усё зроблена для таго, каб беларусам быць было балюча, а рускім — у меру бяспечна», — лічыць Святлана Курс.

Пісьменніца адказала на пытанне, чаму на выступ умоўнага Грыгорыя Лепса збіраецца «Мінск-Арэна»:

«Калі сваё прытопчана, выгнана і забаронена, і школ беларускіх не існуе, то свята месца пуста не бывае, чалавеку патрэбна радасць, культура, мастацтва. Калі не будзе свайго альбо заходняга, будуць хадзіць на расійскіх зорак».

Чытайце таксама:

У дзяржвыдавецтве публікуюць раман, які капіруе сюжэт «Па што ідзеш, воўча?»

Саша Філіпенка, KOOB, Вольга Шпарага, Аляксандр Казела: у Берліне адбудзецца вялікі фестываль незалежнай беларускай культуры

Дзвюх беларускіх пісьменніц выдадуць па-польску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
7
1
Кшысек/адказаць/
22.04.2024
Рэчаіснасьць, люстрации этот дзеяч культуры и сам бы не хотел, потому как и самому натяжка гарантирована.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
23.04.2024
уяўная Рэчаіснасьць, Курс то ў кожным разе менавіта нацыяналістка. дый мяжа паміж сьядомымі і неверагоднымі не такая ўжо і рэзкая, як і паміж тымі і другімі і чэкістамі. Шмат люццоў бегае з аднаго лагеру ў іншы і ўсюды сябе камфортна адчуваюць. Люстрацыі ніякай не будзе, бо чэкісты застануцца пры ўладзе, толькі трохі "аздобяцца" сьвядомымі кадрамі з ліку тых якіх добра ведаюць і могуць давяраць. Белая Русь, як і любая іншая Русь, хоць фіялетавая, сваёй сутнасці змяніць не можа.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера