Знайсці
20.04.2024 / 13:26РусŁacБел

На поўдні Германіі ў канцы красавіка пачалі адкрывацца гарналыжныя курорты

На самай высокай гары Германіі ляжыць снег вышынёй да трох метраў.

Ілюстрацыйнае фота: Martin Silva Cosentino/NurPhoto via Getty Images

На працягу апошніх чатырох тыдняў у Германіі стаяла вясновае надвор'е, але ў канцы красавіка поўдзень краіны заваліла снегам. Некаторыя гарналыжныя курорты на гэтым фоне нечакана заявілі аб аднаўленні працы, піша Bild. 

Так, пад'ёмнікі зноў запрацавалі для аматараў горных лыж і сноўборда ў горадзе Кандэль (зямля Бадэн-Вюртэмберг). Калі снег захаваецца, на што можна разлічваць, зыходзячы з прагнозу надвор'я, то пад'ёмнік будзе працаваць нават у выходныя з дзявятай раніцы да пятай вечара.

На самай высокай гары Германіі — Цугшпіце — ляжыць снег вышынёй да трох метраў. 16 з 20 кіламетраў трас зараз адкрыты для турыстаў, працуюць усе дзесяць пад'ёмнікаў.

На гары Небельхорн недалёка ад Оберстдорфа выпала 234 сантыметры снега, там таксама склаліся спрыяльныя ўмовы для катання.

«Будзе цікава ўбачыць, колькі снегу выпадзе да нядзелі. Да нядзелі ў Альпах можа выпасці ад 30 да 40 см новага снегу», — лічыць метэаролаг Карстэн Брант з кампаніі Donnerwetter.

Чытайце таксама:

У наступныя дні чакаюцца мокры снег, замаразкі і моцны вецер. Калі ўжо нарэшце вернецца вясна?

Па краіне — снег з дажджом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930