Знайсці
19.04.2024 / 20:32РусŁacБел

Мінскі малочны завод №1 стаў адзіным вытворцам «малочкі» ў сталіцы

У Беларусі фарсіруецца стварэнне яшчэ аднаго «малочнага монстра». Ад сакавіка Мінскі малочны завод №1, які працуе пад брэндам «Першы малочны», манапалізаваў вытворчасць малочных прадуктаў у сталіцы. І на гэтым працэс маштабавання можа не спыніцца.

Фота: Беларусы і рынак

У мінулым месяцы, як высветлілі «Беларусы і рынак», у структуру ММЗ №1 увайшоў былы сталічны «Гармалзавод №2» (з філіялам «Юнік-Агра» ў Вілейскім раёне). У апошнія дзесяць гадоў ён працаваў пад брэндам «Малочны гасцінец».

Яшчэ ў 2008 годзе ММЗ №1 паглынуў іншага сталічнага вытворцу малочных прадуктаў «Гармалзавод №3». І таму цяпер стаў адзіным іх вытворцам у Мінску.

Рашэнне аб пераходзе пад кіраванне ММЗ №1, якое ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых малочных вытворцаў краіны, было ўхвалена ўласнікамі «Малочнага гасцінца» і «Юнік-Агра» ў асобе мінскіх уладаў. Імі яны прабылі крыху больш за паўгода, атрымаўшы, у сваю чаргу, гэтыя актывы ў жніўні мінулага года ад Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

З 2015 года «Малочны гасцінец» і яго філіял «Юнік-Агра» ўваходзілі ў склад аграпрамысловага холдынгу Кіраўніцтва справамі.

На гэты момант ва ўпраўленні холдынгу «Першы малочны» таксама знаходзяцца далучаныя да яго ў канцы 2010-х заводы Маладзечанскага малочнага камбіната (у Маладзечне, Валожыне, Вілейцы і Мядзелі) і тры сельскагаспадарчыя філіялы ў Пухавіцкім, Чэрвеньскім і Вілейскім раёнах.

Холдынг забяспечвае прыкладна 70% аб'ёму вытворчасці малочных прадуктаў у Мінску і Мінскай вобласці і 18% у маштабе ўсёй Беларусі.

У ММЗ №1 ёсць сумеснае прадпрыемства ў Таджыкістане («Ватан»), а найбуйнейшымі экспартнымі рынкамі з'яўляюцца Расія (звыш 70% ад усіх паставак) і Кітай (каля 10%).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера