Знайсці
19.04.2024 / 11:12РусŁacБел

Бацька спрабаваў вывезці праз мінскі аэрапорт дачку па фальшывым пашпарце

Увечары 25 сакавіка пры афармленні рэйса «Мінск — Шарм-Эль-Шэйх» у мінскім аэрапорце памежнікі затрымалі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які спрабаваў незаконна вывезці сваё паўтарагадовае дзіця з Беларусі.

 Скрын відэа: ДПК

У час памежнага кантролю было ўстаноўлена, што пашпарт дзяўчынкі цалкам падроблены. 

Мужчына патлумачыў, што ён знаходзіцца ў шлюбаразводным працэсе з жонкай, і сапраўдны пашпарт дзіцяці знаходзіцца ў яе. У гэтай сувязі ён вырашыў купіць падроблены пашпарт для дачкі ў інтэрнэце і вывезці дзіця за мяжу. 

Па выніках разбору мужчына перададзены супрацоўнікам МУС, а дзяўчынка вернутая маці.

Чытайце таксама:

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаюць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера