Знайсці
18.04.2024 / 07:297РусŁacБел

У Мінску зноў запрацуе «Пясочніца». Дададуцца новыя лакацыі

Ужо ў маі мінчанам варта чакаць вялікага адкрыцця, якое не абыдзецца без вечарынкі.

Фота: Пясочніца

Стрыт-фуд пляцоўка «Пясочніца» пачынае свой сёмы сезон на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Стваральнікі абяцаюць вяртанне старых фарматаў і новыя актыўнасці, піша Tochka.by.

Першы працоўны дзень прасторы — 30 красавіка. Прэпаці прызначылі на 1 мая, а вялікую вечарынку-адкрыццё на 4 мая. Дзень нараджэння пляцоўкі папярэдне запланаваны на 28 чэрвеня.

«Пясочніца» будзе адкрыта штодня на працягу больш за 4 месяцы — да 15 верасня. Час працы — з 12:00 да 23:00. Уваход, як і заўсёды, бясплатны.

Арганізатары плануюць на гэтае лета масу маленькіх і вялікіх падзей: музычныя фестывалі, танцавальныя вечары, кінапаказы, выступленні дыджэяў, Аўта– і фотавыставы, заафестывалі, майстар-класы, вечары настолак, квізы і многае іншае.

Асаблівы бонус для аматараў антыкварыяту і крафтавых рэчаў — амаль кожныя выхадныя на ўваходзе будзе працаваць «Гарошак Маркет».

Сярод новага — зона каворкінгу з гасцявым інтэрнэтам, некалькі сталоў будзе абсталявана зарадкамі для смартфонаў, ноўтбукаў і іншых гаджэтаў. На пляцоўцы з'явіцца некалькі новых зручных і функцыянальных лакацый.

Для гурманаў на прасторы будзе 15 вядомых фуд-брэндаў, у ліку якіх Moriki, Monkey Gang, Pizza Yolo, Bulba Frites, Philly Cheese Steak Truck, Don Tacos, Waffles On Wheels.

Пляцоўка будзе працаваць штодня з 30 красавіка па 15 верасня, яна даступная з 12:00 да 23:00. Уваход вольны.

У мінулым годзе адбыўся дабрачынны фестываль Fortuna Pets Festival.

Мерапрыемства задумвалася для дапамогі хатнім жывёлам і прытулкам. У першую чаргу шукалі новы дом больш за 40 сабакам і 30 катам, якіх прывезлі ў «Пясочніцу» знаёміцца з тымі, хто даўно марыў пра чацвераногага сябра.

Чытайце таксама:

Як у Вязынцы сустракалі вясну ФОТЫ

У Мінску закрываецца папулярны бар-корт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Парцізан/адказаць/
18.04.2024
Як добра, што нарэшце будзе сапраўднае народнае адзінства, у пясочніцы, з івэнтамі, з музыкай і смачнай ежай! А палітвязні, эміграцыя, вайна - іх не было і няма, пакушаем да папляшам удосталь! Пляшам да кушаем, нікаго не слушаем!
19.04.2024
Парцізан, Палітвязні і вайна гэта дзесці там, далёка і не зразумела для гэтай масы інфантылаў. У 2014 годзе ім было гадоў па 10-15. У 2022 - па 19-22. Насамрэч новае пакаленне гэта ўжо канчаткова страчаныя для Беларускай справы людзі. Ім галоўнае каб візы ў Польшчу давалі, "а нас то за что", смачна есці ў пясочніцы, з івентамі і квестамі, і галоўнае "умець круціцца". Ну і тыктокі ляпіць дзе трэба, і дзе не трэба. 
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.04.2024
Нейкая абра-кадабра ,квізы для квіраў. Як, бадай што, і ўсё астатняе 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930