Знайсці
21.04.2024 / 10:2120РусŁacБел

Падчас рэстаўрацыі старажытнай царквы ў Полацку знайшлі сенсацыйнае графіці

У красавіку падчас рэстаўрацыйных работ у Спаса-Праабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку былі знойдзены новыя графіці. Адно з іх утрымлівае сенсацыйны надпіс, паведамляе Інстытут гісторыі НАНБ.

Дацэнтка БДПУ імя Максіма Танка Іна Калечыц расшыфроўвае надпіс наступным чынам:

«+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, па[м]ін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны».

Майстра і святара Аўдакіма, пра якога ідзе гаворка на графіці і які жыў у часы Еўфрасінні Полацкай, «можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстра Лазара Богшы», лічаць эксперты Акадэміі навук.

Графіці было знойдзена на паўночных дзвярах храма, калі быў расчышчаны фрагмент сцяны. Памінальны запіс зроблены ў пяць радкоў памерамі 17х6,5 см.

Як тлумачаць навукоўцы, храм з’яўляецца сапраўднай «бібліятэкай» надпісаў-графіці — іх колькасць дасягнула чатырох тысяч. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX стагоддзе.

Рэстаўрацыя Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку ўнесена ў дзяржпраграму «Культура Беларусі» на 2021—2025 гады. Толькі ў 2023 годзе на яе выдаткавалі больш за 1,6 млн рублёў. Работы павінны скончыцца ў бягучым годзе.

Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў XII стагоддзі, храм распісаны ўнікальнымі фрэскамі, якія на 90 працэнтаў захаваліся.

Чытайце таксама:

Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі жылі больш за 400 тысяч гадоў таму

Беларускі Стоўнхэндж ці сярэднявечныя могілкі? Адметны комплекс валуноў у Бялыніцкім раёне дагэтуль тоіць загадкі

Знаходкі леташніх археалагічных раскопак на Менцы дадаюць Мінску ўзросту

Часова закрываюць Сафійскі сабор у Полацку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
91
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
17
Сумна
2
Абуральна
10
5
Шкет/адказаць/
21.04.2024
Можа і не было ніякай мовы, га?
1
Картон/адказаць/
21.04.2024
Аркуш, масквы на той момант яшчэ не пабудавалі. Кіеў быў сталіцай, як і Полацк, самастойнага княства. Называліся рускімі. Сучасныя "рускія" назваліся так намнога пазней.

Сучасная беларуская і украінскія мовы больш захавалі ад старажытных гаворак, чым цяперашні "рускі". І больш падобныя да моваў астатніх славянскіх народаў. Калі ўжо пра "арыгіналы" гаварыць. 


0
не беларус/адказаць/
22.04.2024
Полацк адна са сталіц Рускага свету, рускага праваслаўя, рускасці як яна ёсць. Як і Кіеў, як Ноўгарад, як пазней іх пераемнік Масква. Усе носьбіты любой рускасці - ворагі суседзям. І НН - вораг, прыгрэты ў Літве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера