Знайсці
16.04.2024 / 19:3813РусŁacБел

У Свіслачы знайшлі цела 26-гадовага хлопца. Гэта былы міліцыянер, які звольніўся ў 2020-м

1 красавіка ў канале Таварыства ратавання на водах з'явілася паведамленне, што днём 30 сакавіка ў Мінску пры прывядзенні пошукавых работ у Свіслачы быў знойдзены труп патанулага мужчыны 1998 года нараджэння. Цяпер стала вядома, што гэта быў за чалавек.

За два дні да знаходжання цела ў рацэ, 28 сакавіка, у сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» з'явілася паведамленне пра знікненне Максіма Алегавіча Зубарава 1998 года. 25 сакавіка ён знаходзіўся непадалёк ад дома 58, корпус 1 па праспекце Незалежнасці, а пасля пайшоў адтуль у невядомым кірунку і перастаў выходзіць на сувязь.

Тапелец, знойдзены ў рацэ, якраз і аказаўся Максімам Зубаравым. Нам стала вядома, што ён былы міліцыянер, які працаваў у Докшыцкім РАУС, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль падчас народных пратэстаў. 

Пасля звальнення хлопец пераехаў у Мінск, дзе працаваў таксістам і вучыўся на айцішніка.

Што з ім адбылося 25 сакавіка, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

«Мама — не расказаць. Акно разбівала, думала выратаваць дзяцей». Падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўскім раёне, дзе на пажары загінулі чацвёра дзяцей

Ненавідзеў Расію, вельмі любіў Украіну, хацеў свабоды Беларусі. Сын і сябар памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча расказалі пра яго

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
61
Абуральна
13
3
Игорь/адказаць/
16.04.2024
гоблен, иди отсюда гандонище. Установка мстить была. Это всем известно. Так что иди отсюда, лукападаль.
1
Чарговае забойствамi лукашыстамi/адказаць/
16.04.2024
гоблен, вам бы вашы б..скiя языкi закусiць
0
Максім/адказаць/
17.04.2024
Максім быў знойдзены у вадзе з прабітай галавой. Так што ён дакладна не патануў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930