Знайсці
17.04.2024 / 16:456РусŁacБел

Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый

Вытворца адзення Mark Formelle за тры гады павялічыў выручку ў два разы, з $61 млн да $121 млн. Гэта адзін з найлепшых паказчыкаў сярод fashion-брэндаў Усходняй Еўропы. І ён такі не адзін.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Шалёны рост продажаў

Толькі за мінулы год Mark Formelle павялічыў продажы ў Беларусі на 20%. Але асноўны прырост атрымаўся за кошт расійскага рынку, дзе адбыўся трохразовы рост.

Сваю прысутнасць на расійскім рынку таксама павялічвае і іншы вядомы беларускі брэнд адзення — ZNWR. Толькі ў 2022 годзе ZNWR адкрыў чатыры крамы ў Маскве.

Пры гэтым можна заўважыць, што сетку прадаж пашыраюць і драбнейшыя fashion-брэнды, якія яшчэ год-два таму прадавалі адзенне толькі праз Instagram або мелі толькі адзін шоўрум у сваім горадзе. Некаторыя з іх толькі за мінулы год адкрылі па некалькі крам.

Той выпадак, калі санкцыі ідуць на карысць

Імклівы рост продажаў беларускіх брэндаў у апошнія гады абумоўлены тым, што праз санкцыі і складанасці з перасячэннем мяжы ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай fashion-індустрыі. Цэны на імпартнае адзенне выраслі, а выбар звузіўся. Прычым не толькі праз тое, што з Беларусі сышлі некаторыя масмаркетавыя брэнды.

Па словах спецыялісткі па стратэгічным іміджы Кацярыны Гардзеевай, у брэндаў, якія засталіся ў Беларусі, таксама ёсць праблемы з асартыментам.

«Масмаркет-брэнды пастаўляюць у свае беларускія крамы адзенне па рэшткавым прынцыпе, таму, апроч высокай цаны, мы маем яшчэ і бедны асартымент», — тлумачыць спецыялістка.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Усё гэта грае на руку беларускім вытворцам, бо тканіну яны закупляюць у Турцыі, якая да санкцый супраць Беларусі не далучылася.

«Апроч гэтага, у нас даволі танная працоўная сіла, што дапамагае мясцовым вытворцам быць канкурэнтназдольнымі».

Што тычыцца дробных вытворцаў, то яны, па словах спецыялісткі, закупляюць тканіну ў Расіі. Блакада з Захаду на іх ніяк не ўплывае.

«Калі буйныя вытворцы закупаюць тканіну кіламетрамі, то больш дробныя закупляюцца ў Маскве абрэзкамі даўжынёй да 30-50 метраў».

Дробныя брэнды таксама атрымліваюць дывідэнды за кошт расіян

Нават беларускія дызайнеры, якія не выходзяць на расійскі рынак непасрэдна, усё адно павялічылі прадажы ў тым ліку за кошт купцоў з Расіі, бо паездкі на шопінг у Беларусь цяпер — папулярны занятак у расіян.

Нягледзячы на тое, што для беларускіх брэндаў адзення насталі вельмі добрыя часы, Кацярына Гардзеева не ўпэўненая, што гэта будзе доўгатэрміновы трэнд.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Канкурэнцыя можа вярнуцца

«Калі папулярныя масмаркет-брэнды адзення вернуцца на рынкі Беларусі і Расіі з поўным асартыментам і адэкватнымі цэнамі, то беларускім вытворцам стане цяжка з імі канкураваць».

Але спрагназаваць, калі гэта адбудзецца і ці адбудзецца наогул — немагчыма. Таму прынамсі ў найбліжэйшы час у fashion-брэндаў родам з Беларусі застаюцца ўсе магчымасці для таго, каб працягваць заваёўваць рынак і павялічваць прыбытак.

Чытайце таксама:

«Цяпер справы ідуць значна лепш». Якія бізнэсы расквітнелі на фоне вайны і санкцый

Што будзе з таксі? Меркаванні перавозчыкаў

Польскі інвестар сеткі «Буслік» атрымае кампенсацыю за страту бізнэсу ў Беларусі

Даніла Луцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
18
Сумна
5
Абуральна
6
0
бабруйчанін/адказаць/
18.04.2024
бабруйчанін, У Дадатак УВАГА Чаму Штаты наракалм Украіне за удары па заводам нпз?? Спачатку с мінабароны Штатаў???МАРАЛІСТЫ???А таму чьто цетка з мінабароны сенату лабістка амэрыканскіх акцыянэраў тых заводаў у рф))) І Раптам праз месяц ні заўважая на санкцыі дзе ні дзе аднавілі працу ЯК Санкцыі ой вэй ні даглядзелі Ліцымеры цынікі " за 300 % і .."..Беларусы толькі трусамі парткамі на рф гандлююць
0
Ну яны хоць патрыятычныя, шмат беларускага (не са знакам якасці) а беларускамоўнага мерчу/адказаць/
19.04.2024
Норм, толькі б не пускаць ардынскі бізнес замест заходняга
0
хтосьці/адказаць/
19.04.2024
Лютавер, усё ж такі атрымалася скрасці лякалы?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера