Знайсці
15.04.2024 / 19:4315РусŁacБел

Зяленскі заклікаў саюзнікаў абараніць Украіну гэтак жа сама, як Ізраіль

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках сённяшняга пасяджэння Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага правёў аналогію паміж Ізраілем і Украінай, якія не з'яўляюцца чальцамі НАТА, і заклікаў міжнародных партнёраў узмацніць намаганні супраць расійскага тэрору ды і паскорыць перадачу Украіне сродкаў СПА, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота ілюстрацыйнае

«Відавочна, што фізічная абарона не можа цалкам зберагчы ад удараў тэрарыстаў некаторыя аб'екты. Гэта можа зрабіць толькі досыць эфектыўная СПА. Мы ўдзячныя тым сябрам, якія гэта разумеюць і хутка адгукнуліся на нашы заклікі падтрымаць украінскі паветраны шчыт.

Але інтэнсіўнасць расійскіх нападаў патрабуе большага яднання. Абараніўшы Ізраіль, свабодны свет прадэманстраваў, што менавіта такое яднанне не толькі магчымае, але і на сто працэнтаў эфектыўнае.

Рашучыя дзеянні саюзнікаў не дапусцілі поспеху тэрору ды страты інфраструктуры і прымусілі агрэсара астыць. Тое ж магчыма і ў абароне ад тэрору Украіны, якая, як і Ізраіль, не з'яўляецца членам НАТА. І для гэтага не патрэбная актывацыя 5-га артыкула, дастаткова толькі палітычнай волі».

Чытайце таксама:

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Чаму Ізраіль адбіў грандыёзны ўдар Ірана? Без дапамогі саюзнікаў усё было б зусім не так радасна

«Маё сэрца — з народам Ізраіля». Ціханоўская асудзіла начную атаку Ірана

Як Ізраіль можа адказаць на іранскую атаку?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
16.04.2024
Беспалетная зона.
16.04.2024
В отличие Украины, где граждане, на России население.
2
Aantol Starkou/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930