Знайсці
15.04.2024 / 19:28РусŁacБел

Кіраўніка прыватнай гомельскай тэлекампаніі асудзілі ўжо другі раз, а ягоны намеснік прапаў без вестак

Вядомага гомельскага бізнэсмена, заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ» Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», першы суд, які адбыўся ў канцы сакавіка, скончыўся для бізнэсмена 15 суткамі арышту, а пасля яго асудзілі паўторна, прызначыўшы чарговыя 15 сутак.

Віталь Філінскі. Фота: сацсеткі

Такім чынам, Філінскі працягвае заставацца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання. Верагодна, падставай для пераследу маглі паслужыць нейкія публікацыі або рэпосты ў сацсетках — пасля арышту старонкі Філінскага ў фэйсбуку і «Вконтакте» былі выдаленыя.

Па тым жа абвінавачванні нядаўна судзілі іншага буйнога гомельскага бізнэсмена — Навума Каца. Абодва прадпрымальнікі з'яўляюцца членамі грамадскага аб'яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства».

Што тычыцца «ФілТВ», то гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыклу, якое займаецца распрацоўкай рэкламнай ідэі, яе ўвасабленнем і размяшчэннем атрыманага рэкламнага прадукту на ТБ-каналах.

Кампанія паспяхова працавала з 1996 года, выконвала, у тым ліку, дзяржзамовы. Напрыклад, здымала фільм для Савета Рэспублікі. Аднак у апошнія гады ў прадпрыемства пачаліся праблемы — нягледзячы на гэта, яно працягвала працу, хоць і ва ўрэзаным выглядзе.

Цяпер кампанія засталася ўвогуле без кіраўніцтва, бо неўзабаве пасля арышту Філінскага знік без вестак ягоны намеснік Андрэй Віннікаў. Уначы 1 красавіка мужчына выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Ужо два тыдні яго шукаюць міліцыя і валанцёры.

Чытайце таксама:

У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»

Двух братоў затрымалі за тое, што яны «сігналячы, падтрымлівалі пратэсты». Вось што мы пра іх даведаліся

За пратэсты затрымалі жыхарку Брэста, якая ўжо адбыла пакаранне за ўдзел у пратэстах

Затрымалі журналіста «Вячэрняга Бабруйска» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930