Знайсці
15.04.2024 / 17:001РусŁacБел

Чаму ў Пінску так шмат змей на набярэжнай і адкуль з'явіліся гадзюкі на градках

На набярэжнай у Пінску, дзе кожны год заўважаюць вужоў, гэтым разам іх колькасць прыкметна павялічылася, што звязана з паводкамі і пацяпленнем клімату. Змеі сталі лягчэй пераносіць зімоўку ў Беларусі, праз што іх колькасць узрасла. Пра гэта расказаў загадчык лабараторыі Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык у эфіры тэлеканала СТБ, піша «Люстэрка».

Фота: скрыншот відэа СТБ

«У Пінску набярэжная заўсёды вабіла земнаводных, там ёсць корм для вужоў. Для іх гэта літаральна сталоўка, жывая бясплатная сталоўка, бо, па-першае, яна выграваецца, там шмат шчылін, там заўсёды шмат часночніц. Калі зусім сцямнее, там і шэрыя жабы паказваюцца», — растлумачыў навуковец штогадовае з’яўленне вужоў на набярэжнай.

Паводле мясцовых жыхароў, змеі поўзаюць толькі на набярэжнай, у дамах іх пакуль не бачылі. Сёлета сярод вужоў былі заўважаныя і гадзюкі, аднак, паводле звестак тэлеканала, гэтых атрутных змей усё часцей можна сустрэць у агародах мясцовых жыхароў. У Беларусі кожны год афіцыйна рэгіструецца каля 50 выпадкаў укусу гадзюкі, а паводле неафіцыйнай статыстыкі, такіх выпадкаў нашмат больш.

«Уявіце, вялікая вёска Стахава, дзе ў жыцці гадзюкі не бачылі, — і адзначаецца факт, што проста на агародзе жанчыну ўкусіла гадзюка. А чаму так атрымліваецца? Яны пачынаюць шукаць больш вільготныя месцы. А дзе сярод лета ці ў пачатку лета такія пастаянна вільготныя месцы падтрымліваюцца? Там, дзе паліваюць людзі», — расказаў Дзямянчык.

Навуковец папярэдзіў, што хутка ў беларускіх гарадах можна будзе часцей сустрэць розных прадстаўнікоў дзікай прыроды праз змену клімату.

Чытайце таксама:

Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў

«У Пінску гэта нармальная з'ява». Дрэвы на гарадской набярэжнай аблепленыя змеямі

У Гродзенскім заапарку купаюць змей у малацэ. Навошта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
3
0
Mafkees /адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930