Знайсці
15.04.2024 / 14:015РусŁacБел

Мінскі таксіст так хоча ў ІТ, што павесіў рэзюмэ ў салоне машыны

Чытач Devby.io даслаў фота аб’явы з мінскага таксі. Аб’ява на англійскай дэкараваная пад код, яе павесіў кіроўца, які шукае працу ў ІТ.

Здымак дрэннай якасці, але разабраць можна. «Франтэнд-распрацоўшчык (developer, не <div>eloper), з досведам распрацоўкі і высокай матывацыяй, які імкнецца пісаць ясны, лаканічны, надзейны код.

Люблю ствараць прадукты з даступным кодам, якія вырашаюць рэальныя праблемы людзей». Стэк: HTML, CSS, JS, TS, React, Git, GitHub, Figma. Плюс кантакты, плюс кюар-код, які вядзе на вэб-старонку з рэзюмэ Яўгена Несцярэнкі.

У праграме «Яндэкс.Таксі» ў Яўгена, між іншым, адзнака «5». Журналісты напісалі яму з пытаннем, як поспехі з пошукам працы, і нечакана атрымалі займальную гісторыю.

Турбізнэс — таксі — ІТ

Яўгену 28. Па адукацыі ён выкладчык геаграфіі, да пандэміі працаваў менеджарам па турызме, а потым з турбізнэсам прыйшлося расстацца. 

— У турыстычным агенцтве я працаваў да сакавіка 2020 года, потым межы закрыліся і ўсе турфірмы адправіліся ў адпачынак. Я вырашыў часова сесці за руль таксі, але выявілася, што няма нічога больш пастаяннага.

Праз паўгода ў таксі я распрацаваў васьмігадовы план (кім хачу быць «калі вырасту» і што мне для гэтага трэба) і вырашыў увайсці ў сферу ІТ. У школе мне падабаўся Паскаль, таму я зрабіў гэты выбар.

Паўгода я ездзіў на арандаванай машыне і ў прамежках спрабаваў вучыцца, але пры такім графіку часу на вучобу не хапала. Арэнда каштавала дорага плюс трэба было плаціць за здым кватэры. Таму я заняў у сяброў грошы, купіў машыну пад таксі і год выдаткаваў на тое, каб яе акупіць. Так я атрымаў інструмент заробку і больш часу на навучанне. У верасні 2022 года я прыступіў да вывучэння Frontend, а ў кастрычніку трапіў на курсы ў IT-Incubator.

Праз паўгода ў мяне знайшлі дабраякасную пухліну, на канец сакавіка дактары прызначылі аперацыю. Я думаў, што за два тыдні аднаўлюся і пачну павольна шукаць працу, але нешта пайшло не так. У часе аперацыі мне пашкодзілі нерв, які адказвае за правую галасавую звязку. З тых часоў я размаўляю толькі шэптам або як тэрмінатар, што стала актуальным пры маёй новай прафесіі:-)

Мне спатрэбілася чатыры месяцы для аднаўлення — больш псіхалагічнага, чым фізічнага. Але з ліпеня 2023 года я адчуваю сябе выдатна і поўны сіл. Як паказала практыка, страта звонкасці голасу не стварае ніякіх праблем. Добры мікрафон дапамагае мне быць самым выразным на сазвонах з камандай.

У цяперашні час я працую над уласным праектам. Гэта інтэрактыўная карта свету, дзе будзе сабрана шырокая база гістарычных падзей. Карыстальнікі змогуць хутка і інтуітыўна зразумець, як мяняліся межы дзяржаў у свеце, даведацца, што там адбылося, і паглыбіцца ў цікавую для іх тэму. 

Я ўжо гутарыў з аспірантамі і настаўнікамі школ наконт гэтай патрэбы. У выніку яна будзе манетызаваная, але цяпер у мяне няма прадуктовага вопыту, каб разгарнуць паўнавартасны стартап. Да MVP планую давесці праект самастойна: толькі дызайнера нядаўна падключыў і пазней падключу бэкэндара.

Цяпер я працую з React.TS і пастаянна вывучаю новыя бібліятэкі, да гэтага — з Redux, RTK, RTK Query. Не саромеюся лазіць у дакументацыю. Засталося толькі знайсці добрую каманду і цікавы аплачваны праект, каб спраўдзілася мара ўвайсцішніка.

Водгукі на рэзюмэ

Актыўна шукаць працу і рыхтавацца да сумоўяў я пачаў два тыдні таму. А аб’яве з партфоліа ў машыне крыху больш за два месяцы. За гэты час я атрымаў тры прапановы, але ўсе на стэк PHP+WordPress, так што я шчасліва не пагадзіўся.

Вопыту сумоўяў у мяне, на жаль, яшчэ не было. У стартап мяне бралі без сумоўя, проста паглядзелі GitHub. Але гэты «офер» быў неаплатным. Як я разумею, цяпер такі рэбаланс на рынку, што студэнты прымаюць гэта як данасць.

Што да вашай цікавасці, я чакаў размоў у машыне і запрашэнняў на сумоўе, але такога павароту дакладна не чакаў.

Чытайце таксама:

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Беларускі айцішнік Віктар Куўшынаў паказаў свой новы гадзіннік — вельмі сімвалічны

Жонка айцішніка скардзіцца, як сям'і цяжка ў эміграцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.04.2024
Барматуха

О, король американского битка-утопленника за 20к отписался. Холодильнику 20 лет, зато на клумбе упиленный GL красуется. Пол Европы гойсает на микролитражках до 5к. А колхозные нищюки из гетто - на 8-и местных вечно пустых автобусах в магазин за углом коптят.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.04.2024
Что там искать?За 300 долларов в месяц выходи хоть завтра. Я только не понял, как его брали на PHP, если он PHP в глаза не видел?Выпускникам ВУЗов, которым сейчас 28 лет, преподают Паскаль?Это что, шутка?Что-то парниша звездит. И проекты в портфолио не открываются. И что ему мешает говнокоодить, и параллельно в веб-студии, и параллельно делать проект?Опять звездит парниша. Или видать на наших веб-помойках воз и ныне там, раз трейни без стека на работу аж три раза брали. 
0
Woodoo Cult /адказаць/
15.04.2024
Айтишечка продолжает ездить на яндекс такси, всё у них хорошо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера