Знайсці
14.04.2024 / 14:5713РусŁacБел

«Рэзідэнцыя «Усход» — самы вялікі хабар Лукашэнку». «Белпол» правёў новае расследаванне

У новым расследаванні «Белпола» размова ідзе аб рэзідэнцыі Лукашэнкі «Усход», дзе стаяць чатыры палацы і прапісаная ўся яго сям'я — сыны, нявесткі, унукі.

Схема меркаванага схаванага фінансавання рэзідэнцыі «Усход». Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Пра гэтую рэзідэнцыю «Наша Ніва» ўпершыню пісала ў лютым 2012 года. Тады забудоўшчыкам называлі сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства «УсходБел», якое праз «ІтэраБел» было звязана з «Раснафтай».

Як высветлілі супрацоўнікі «Белпола», у той час журналісты памыліліся. Насамрэч забудоўшчыкам была кампанія «УсходБуд», заснавальнікамі якой з 2007 года былі афшорная кампанія «Бронен Лімітэд», зарэгістраваная на Кіпры, і «ІтэраБел». У 2009 годзе «Бронен Лімітэд» у якасці заснавальніка была заменена на іншую кіпрскую кампанію «Дэмілюкс».

«ІтэраБел» у канцы 2000-х атрымала ўчастак пад пабудову квартала «Мінск-Сіці» (цяпер «Мінск-Свет»). У праект кампанія абяцала ўкласці 30 мільярдаў долараў. Але пазней кампанія па незразумелых прычынах была выключана з забудоўшчыкаў, і ў 2013 годзе яе месца ў заснавальніках «УсходБуд» заняла афшорная кампанія «Вінсаймер Холдынг», звязаная з «Дана Холдынг».

Яшчэ на пачатку будаўніцтва рэзідэнцыі хадзілі плёткі, што гэты аб'ект — хабар за забудову ўчастку «Мінск-Сіці». Кампанія па спецыяльнаму ўказу Лукашэнкі без аўкцыёну атрымала пад забудову звыш 300 гектараў зямлі і шматгадовае вызваленне ад падатку на прыбытак. Правядзенне работ па падрыхтоўцы тэрыторыі, пабудове камунікацый і добраўпарадкаванню здзяйснялася за кошт бюджэту горада.

Рэзідэнцыя «Усход»

Сам участак плошчай 7 гектараў знаходзіцца за 140 метраў ад Заслаўскага вадасховішча. У 2009 годзе ён быў бясплатна перададзены «УсходБуд» на правах пастаяннага карыстання.

Пасля ўвядзення аб'екта ў эксплуатацыю «УсходБуд» быў перайменаваны ва «Усход Пропертыз Менеджмент». А на пасаду кіраўніка быў прызначаны былы супрацоўнік КДБ Уладзімір Зязюлін. У 2019 годзе яго змяніў былы супрацоўнік Службы бяспекі прэзідэнта Сяргей Бародзін.

Цяпер на тэрыторыі знаходзяцца чатыры жылыя дамы. Самы вялікі — трохпавярховы, плошчай 1157 квадратных метраў. Іншыя маюць плошчу 1041, 947 і 719 квадратных метраў. У кожнага свая індывідуальная лазня.

Рэзідэнцыя «Усход». Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Акрамя гэтага на тэрыторыі знаходзяцца: двухпавярховы гасцявы дом з дзвюма тэрасамі, гаспадарча-бытавы дом і аднапавярховы гараж, сховішча для гародніны, лазневы і фізкультурна-аздараўленчы комплексы, цяпліца, дом аховы, станцыя ачысткі вады, трансфарматарная падстанцыя, насосная і супрацьпажарная станцыі.

На тэрыторыі таксама ёсць пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол, тэніс. На аб'ект праведзена ўрадавая сувязь.

Да рэзідэнцыі «Усход», як сцвярджаецца ў матэрыяле, меў адносіны Мікалай Латышонак — асабісты целаахоўнік Лукашэнкі. У жніўні 2017 года ён быў адпраўлены ў запас і ў хуткім часе заснаваў ТАА «ОрыентГруп», якая не мела ніякіх работнікаў, акрамя самога Латышонка і бухгалтара Святланы Крэсавай. Жанчына адначасова з'яўлялася галоўным бухгалтарам «Усход Пропертыз Менеджмент».

А офіс кампанія «ОрыентГруп» арандавала ў будынку па адрасе завулак Вайсковы 4, які належыць «Дыпсервісу». Сам жа «Дыпсервіс», як вынікае з дакументаў, на бязвыплатнай аснове выкарыстоўвае тэхніку, якая раней была перададзена рэзідэнцыі «Усход».

У задачу Латышонка, як сцвярджаецца ў расследаванні, уваходзіла назіранне за выкананнем дамоўленасцяў. Праўда, гэта працягвалася нядоўга. У лютым 2018 года Латышонак быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі.

Схаваная схема

У матэрыяле на прыкладах раскрываецца схема, па якой наўзамен на прадстаўленне «Дана Холдынг» магчымасцi забудоўваць Мінск, яе даччыныя кампаніі поўнасцю фінансава забяспечваюць рэзідэнцыю.

Як стала вядома «Белпол», намеснік галоўнага бухгалтара «Дана Астра» (даччынай кампаніі «Дана Холдынг») Рыма Яфімава па даверанасці мае права ад імя кампаніі «Дэмілюкс», аднаго з заснавальнікаў «Усход Пропертыз Менеджмент» — юрыдычнага ўладальніка рэзідэнцыі «Усход» — здзяйсняць любую дзейнасць.

Так, адпаведна дакументам, «Дана Астра» пасля завяршэння будаўніцтва любога з дамоў здзяйсняе прыборку будаўнічага смецця. У якасці падрадчыка выступае «Усход Пропертыз Менеджмент», у якой у штаце на тэрыторыі рэзідэнцыі «Усход» толькі дзве прыбіральшчыцы і тры дворніка.

Як сцвярджаецца ў матэрыялу «Белпола», гэта схаваная схема фінансавання рэзідэнцыі. Адпаведна нарматыўным дакументам, прыборку смецця павінен рабіць падрадчык — арганізацыя-забудоўшчык. Інакш заказчык не падпіша падрадчыку акты выкананых работ. Такім чынам, няма ніякай неабходнасці ў паслугах «Усход Пропертыз Менеджмент», бо аб'екты ўжо прыбраныя. Уся задача зводзіцца да трымання грошай па «ліпавых кантрактах».

Адпаведна дакументам, якія маюцца ў распараджэнні «Белпола», сумы складаюць некалькі тысяч беларускіх рублёў за адзін аб'ект. Усяго ўведзена ў эксплуатацыю каля 100 дамоў. І ўсе іх на паперы прыбіралі супрацоўнікі рэзідэнцыі «Усход».

Іншая даччыная кампанія «Даны Холдынгс» — «Эмірэйтс Блю Скай» замаўляла ў рэзідэнцыі «Усход» прыборку гандлёвага цэнтра «Дана Мол» за 233 тысячы рублёў. Пры гэтым, згодна з дамовай, у работах былі задзейнічаны 12 чалавек. І гэта з улікам таго, што ў гандлёвым цэнтры ёсць свае прыбіральшчыцы.

Акрамя гэтага «Эмірэйтс Блю Скай» для свайго кіраўніка — грамадзяніна Сербіі Нагіпа Бехлулі — з верасня 2019 года заключыла дамову аб арэндзе аднаго з дамоў і гаража ў рэзідэнцыі «Усход». За гэта кампанія штомесяц плаціць у сярэднім каля 25 тысяч рублёў, у той час як Бехлулі на самой справе пражывае ў аграгарадку Лясны. На яго імя служба бяспекі ніколі не выпісвала пропуск у рэзідэнцыю.

Такім чынам, як сцвярджаецца ў матэрыяле, была створана схема, у якой праз кампаніі-пракладкі, спонсарства, бясплатную арэнду, пустыя дамовы паміж кампаніямі, афіляванымі адна з адной, з выкарыстаннем у тым ліку кругавой парукі, ад адной кампаніі да другой перацякаюць грошы, якія ніхто ніякім чынам не можа кантраляваць, паколькі яны сыходзяць на афшорныя рахункі на Кіпры. А галоўнае, што па дакументах усё чыста.

Дзякуючы кругавой паруцы і ўключэнню сілавікоў у гэтую схему ніхто не задае лішніх пытанняў. І атрымліваецца, што «Дана Холдынг» у абмен на атрыманую пад забудову тэрыторыю праз сваю даччыную кампанію «Дана Астра» цалкам забяспечвае грашыма рэзідэнцыю «Усход» — палацы Аляксандра Лукашэнкі і ягоных сыноў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка жыве ў сапраўдным магнацкім палацы

Новае расследаванне «Белпола» раскрывае таямніцы «ГардСэрвіса», заробкі яго работнікаў і атрыманне 5,5 мільёна даляраў з паветра мінскай Сцяпянкі 

У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Мінска зарэгістраваны «Фонд Першага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
44
1
Прописан/адказаць/
15.04.2024
семья лукашенко не там прописана, а в другой резиденции, в Дроздах: а именно г. Минск, жг. Дрозды (дом самый первый). странно, что "расследователи" не увидели в Паспорте их прописку. Видимо расследователи не из Минска, раз спутали для всех минчан такую очевидную деталь
1
Днище пробито/адказаць/
15.04.2024
Грабя народец на миллиарды, одновременно завидует Вячорку и его часам !
0
мясцовы2/адказаць/
15.04.2024
Здавалася б, плаціць хабар луке Дана, а ў выніку гэтыя расходы кладуцца ў разрахунак коштаў за іхнія кватэры. Атрымліваецца, што пакупнікі кватэраў у мінск-маяке, мінск-міры плацяць луке гэты хабар. Зашквар на ўсіх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930