Знайсці
13.04.2024 / 21:58РусŁacБел

Будаваць жылыя дамы і аб'екты камерцыйнай нерухомасці будзе хутчэй

Пастановай, якую падпісаў прэм'ер Раман Галоўчанка, здымаюцца дублюючыя працэдуры і ўзгадненні. Тым самым працэс ад праекта да пачатку ўзвядзення значна скарачаецца па часе, паведамляе урад.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч расказаў, што на ўзгадненне праектна-зметнай дакументацыі, узгадненне рашэнняў, закладзеных у праектна-каштарыснай дакументацыі на стадыі выканання тэхнічных умоў, сыходзіла каля года.

«Калі да цяперашняга часу, да прыняцця пастановы неабходна было схадзіць атрымаць тэхумову, адмінпрацэдура — гэта адзін месяц.

Пасля гэтага трэба было атрымаць яшчэ і ўзгадненне. На гэта трацілі па два тыдні ў кожнай інстанцыі. А колькасць такіх інстанцый магла даходзіць да 30».

Новая пастанова зэканоміць ад трох да пяці месяцаў на стадыі праектавання дамоў і аб'ектаў нерухомасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930