Знайсці
13.04.2024 / 21:073РусŁacБел

Дзе паставілі камеры, якія адсочваюць наяўнасць тэхагляду АДРАСЫ

Іх пакуль няшмат, але абяцаюць у бліжэйшы час сетку пашырыць.

Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі будуць правяраць наяўнасць тэхагляду з дапамогай дарожных камер, з'явілася даўно, аднак было невядома, дзе іх усталююць.

Сёння кампанія «Бяспечныя дарогі Беларусі» прадставіла ў сябе на сайце карту з месцам размяшчэння камер, якія адсочваюць наяўнасць тэхагляду, піша «Точка.бай».

Скрыншот: кампаніі «Бяспечныя дарогі Беларусі»

Для праверкі «допуску» выкарыстоўваюцца стацыянарныя і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Пакуль яны ўсталяваны ў Мінску і яго ваколіцах. Усяго ўжо працуе шэсць камер.

Вось іх месца размяшчэння:

  • пр. Пераможцаў, 9 (у цэнтры)
  • вул. Няміга, 5 (да праспекта Пераможцаў)
  • вул. Веры Харужай, 1а (на плошчы Якуба Коласа)
  • вул. Максіма Багдановіча, 27 па вул. Зыбіцкай (да вуліцы Янкі Купалы)
  • Р28, 10.240, выезд з Мінска (у Ждановічах)
  • Копішча, вул. Авіяцыйная, 33 (на Уруччы).

Акрамя таго, раней стала вядома, што наяўнасць тэхагляду будуць фіксаваць камеры ў дварах, на запраўках і скрыжаваннях. Для гэтага ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, распавёў дырэктар РУП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі.

Паводле яго слоў, гэтая сістэма павінна запрацаваць да 2025 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
18
0
Шторка/адказаць/
13.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Разгруз/адказаць/
14.04.2024
Каб зменшыць колькасць аўто ў цэнтры, пужанулі плебс.
0
трэба уздымацца /адказаць/
14.04.2024
Кончаныя чакісты, усё ім мала, ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера