Знайсці
13.04.2024 / 17:3810РусŁacБел

«Уплыву дастаткова, каб збіць усякую пыху». Такую дзёрзкую аб'яву аб продажы дома вы яшчэ не бачылі

У Мар'інай Горцы прадаюць драўляны дом. Але не ў кожнага хопіць смеласці яго купіць.

Дом у Мар'інай Горцы, які прадаюць. Фота: re.kufar.by

На аб'яву звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».

Дом на ўчастку ў 15 сотак прадаюць за 15 тысяч даляраў. Побач, пішацца ў аб'яве, добрыя сучасныя дамы. Выглядае, гэтым абумоўлены дзёрзкі тон аб'явы і далейшыя папярэджанні:

«Пераканаўчая просьба некаторым суседзям прэстыжных дамоў, якія планавалі куплю (адцісканне) участка адзінокай пенсіянеркі па кошце хаты — на ўскраіне гомельскага балота, — не турбаваць здзекамі.

Тут не рыэлтарская дзейнасць! А бясплатная дапамога пенсіянерцы юрыстаў БелТІ [таварыства інвалідаў]».

Як вынікае з аб'явы, у жанчыны, што прадае дом, памёр сын, сама яна мае інваліднасць з-за праблемаў з сэрцам.

Пенсіянерка гатова памяняць дом на жыллё ў аграгарадку з інфраструктурай па чыгуначнай лініі Мінск-Асіповічы ці на пакой у двушцы, дзе суседкай будзе таксама пенсіянерка. Але з кватэрай складаней, бо ад сына засталіся два сабакі. Гатова таксама прадаць палову ўчастка.

Падкрэсліваецца, што муж пенсіянеркі быў ваенным у 5-ай мар'інагорскай брыгадзе.

«Асаблівым нахабнікам паведамляю, што ўплыву дастаткова (гэта брыгада майго бацькі), каб збіць усякую пыху па «таннай прыхватызацыі» ўчастка.

Скон сына не дазволіў дабудаваць і «акультурыць» будынак.

Чакаць «падарунка» сацабароны ў выглядзе прыватызацыі ўчастка — у абмен на талерку супу і ложак у ФАП?»

— абурана піша складальнік аб'явы.

Гаспадыня гатовая на торг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
31
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
2
1
Валенты/адказаць/
14.04.2024
Магілёвец, падвучы ангельскую, цябе немагчыма чытаць. 
0
политзек/адказаць/
14.04.2024
Сочувствовал до места, где написано что сынок был в 5-й бригаде.
Дальше стало плевать на их проблемы, вне зависимости кем он там прислуживал.

6
Максим Дизайнер/адказаць/
14.04.2024
политзек

А надо было, как ты, китайский хлам пенсионеркам по цене вертолета втюхивать, да спекулянт?И с цвяточками против вооруженного ОМОНа у светлую демократию входить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930