Знайсці
13.04.2024 / 13:2820РусŁacБел

Украінскае камандаванне паведаміла пра пагаршэнне сітуацыі на фронце на ўсходзе краіны

Расійская армія захапіла некалькі населеных пунктаў цягам апошніх дзён.

Руіны Кляшчэеўкі. Фота: Alex Babenko / AP

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што «за апошнія дні абстаноўка на ўсходнім фронце значна пагоршылася», піша Bild.

Паводле яго слоў, пасля прэзідэнцкай кампаніі расійскае войска «значна актывізавала» свае наступальныя дзеянні. У адказ УСУ збіраецца ўмацаваць найбольш праблемныя зоны абароны сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і супрацьпаветранай абароны, зазначыў Сырскі.

Некалькі дзён таму ўкраінскае ваеннае кіраўніцтва заявіла аб «складанай і напружанай сітуацыі» вакол горада Часаў Яр, які знаходзіцца пад пастаяннымі абстрэламі расійскай арміі. Гарадок размешчаны за 20 кіламетраў на захад ад Бахмута, які расійскія войскі акупавалі ў маі мінулага года.

«Супернік атакуе нашы пазіцыі ў сектарах Ліман і Бахмут баявымі групамі пры падтрымцы бранятэхнікі», — адзначыў Сырскі.

На думку галоўнакамандуючага УСУ, расійскае войска зараз узмацняецца з дапамогай новых падраздзяленняў, з прычыны чаго дамагаецца «часовых тактычных поспехаў».

Сырскі лічыць, што Украіна павінна «дабіцца тэхнічнай перавагі над супернікам» праз выкарыстанне заходняй высокадакладнай зброі.

Сёння Мінабароны Расіі паведаміла пра захоп Багданаўкі і Першамайскага.

Чытайце таксама:

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
14
Абуральна
24
0
Знаемы/адказаць/
14.04.2024
Anatol Starkou, зноў абвастрэнне тваёй шызафрэніі? Таблеткі прымі
0
Абменны фонд /адказаць/
14.04.2024
Сярожа з Бруклину, клавішы купі, троль лукашысцкі
0
Юрась/адказаць/
14.04.2024
Пагаршеннє  ситуації почалося з того моменту коли Зеленскій призначив Главкомом ЗСУ маршала Сира (Сирського)....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930