Знайсці
13.04.2024 / 08:582РусŁacБел

Расавіяцыя прапануе лятаць у Гродна

Расійскія авіякампаніі могуць запусціць прамыя рэйсы паміж Масквой і Гродна. Гэта вынікае з тэлеграмы Расавіяцыі, якая была разасланая расійскім авіякампаніям.

Фота: партал мэра і ўрада Масквы/Максім Дзянісаў

«У адпаведнасці з лістом Генконсульства РФ у Гродне просім у тэрмін да 18 красавіка прадаставіць <…> інфармацыю аб зацікаўленасці вашых авіякампаній у выкананні палётаў па маршрутах з пунктаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Гродна», — адзначаецца ў тэлеграме, піша ТАСС.

Пакуль прамыя палёты ў Расію (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Сочы) ажыццяўляюцца з Мінска, Гомеля і Брэста.

Аэрапорт Гродна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе, цяпер ён не абслугоўвае рэгулярныя рэйсы. Аднак летась мясцовыя ўлады паведамлялі, што аэрапорт тэхнічна гатовы да аднаўлення рэгулярных рэйсаў.

Чытайце таксама:

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Мінскі аэрапорт пераходзіць на летні расклад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
13.04.2024
Гэта каб нелегалаў вазіць з Расеі бліжэй да польскай мяжы?
2
ИМХО/адказаць/
13.04.2024
Просто Путен хочет организовать молниеносную переброску войск к западной границе и тем снять почву для отговорок у Луки, мол что он не может открыто выступить войсками в войне, потому что охраняет западный рубеж...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930