Знайсці
12.04.2024 / 20:422РусŁacБел

Маю анкалогію справакаваў скандал з Паплаўскай — Ханок

Народны артыст Беларусі, паэт-песеннік Эдуард Ханок расказаў гісторыю сваёй хваробы і патлумачыў, чаму ў Пугачовай і Ратару не магло быць анкалогіі, а Кабзон «атрымаў па поўнай праграме».

Эдуард Ханок. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTUbe

У праграме «Скажинемолчи» Эдуард Ханок расказаў, што лічыць, што яго анкалагічнае захворванне было справакавана канфліктам з Ядвігай Паплаўскай:

«Тады быў скандал з Паплаўскай. Сёння я магу смела сказаць: «Дзякуй богу, што ён адбыўся». Чаму? Мне дактары патлумачылі, што менавіта з-за гэтага скандалу, перанапружання і выскачыла анкалогія».

Па словах Ханка, «анкалогія гэта не тое, пра што гаворыць Малышава». «Гэта хвароба нявыказаных крыўдаў, нанесеных людзьмі, дзяржавай, прыродай, якія нараджаюць доўгі смутак і прыводзяць пры адсутнасці блакіроўкі да парушэння ДНК».

Ён паспрабаваў развіць сваю тэорыю на прыкладзе асобных выканаўцаў:

«У Пугачовай і Ратару не магло быць анкалогіі, бо яны гасілі адна адну. У Магамаева не магло быць — ён меў Бабаджаняна. А Кабзон атрымаў па поўнай праграме. У яго не было ніякай блакіроўкі. Ён ніколі не быў папулярным, быў проста вядомым выканаўцам. У яго зусім мала было песень. Уявіце, Кабзон паднімаецца, а ў гэты час Магамаеў з 73-га (года) узлятае і на дзесяць гадоў наглуха закрывае ўсё. А яны абодва барытоны. Гэта канкурэнцыя».

Ханок адзначае, што крыўда ў яго доўга назапашвалася і каб так працягвалася далей, то сітуацыя была б больш складанай. А так перанапружанне, звязанае з судамі з Паплаўскай, прывяло да таго, што «анкалогія выйшла другой ступені» і яе «трыма ўколамі за паўтара года» вылечылі.

Ханок выказаў ідэю, што, магчыма, у будучым навучацца «анкалогію штучна выклікаць і потым уколамі заглушаць».

Што тычыцца адносін з Ядвігай Паплаўскай, то цяпер, як запэўніў Эдуард Ханок, ён не мае да яе прэтэнзій, але «сяброўства ці нейкіх адносін увогуле не можа быць».

Чытайце таксама:

Ханок: Саладуха купіў у мяне ў 1992 годзе песню «Здравствуй, чужая мілая» за 25 тысяч даляраў

Эдуард Ханок распавёў, як жыве сам і як жыве ў Ізраілі яго дачка

Ханок перадумаў і ўсё-такі падае ў суд на Паплаўскую і Ярмоленку

Ядвіга Паплаўская аб прэтэнзіях Ханка: Пасля яго візіту было жаданне паўзці на Маскоўскія могілкі і там закапацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
35
Ха-ха
15
Ого
8
Сумна
11
Абуральна
29
0
Хаха три раза/адказаць/
12.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Тэкля/адказаць/
15.04.2024
Нават не ведаю, што і сказаць... Мозг выключыўся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930