Знайсці
12.04.2024 / 13:562РусŁacБел

На Гомельшчыне важным работнікам дзяржсектара забаранілі звальняцца без дазволу выканкамаў

Чыноўнікі спрабуюць змагацца з кадравым голадам.

Ілюстрацыйнае фота: «Медыя-Палессе»

Дзяржпрадпрыемствы Гомельскай вобласці атрымалі новыя інструкцыі аб парадку звальнення і пераводу супрацоўнікаў. Цяпер супрацоўнікаў дзяржарганізацый, якія працуюць на найбольш запатрабаваных пасадах, нельга звольніць або перавесці без дазволу выканкама.

Старшыні райвыканкамаў павінны ўзгадняць усе датэрміновыя скасаванні кантрактаў са службоўцамі ў дзяржарганізацыях. Гэта тычыцца, напрыклад, кіруючых пасад у сельгаспрадпрыемствах, установах аховы здароўя і адукацыі, камунальных, будаўнічых, транспартных і іншых прадпрыемствах, паведамляе «Флагшток».

Таксама без дазволу райвыканкама цяпер не атрымаецца звольніць па артыкуле маладога спецыяліста. Працаваць сістэма будзе так: кіраўнікі дзяржарганізацый перад тым, як звольніць супрацоўніка, павінны будуць пасылаць запыт у выканкам. Пры гэтым яны павінны загадзя падабраць кандыдатуру на замену звольненаму супрацоўніку і перадаць яе на ўзгадненне.

У выканкамах устанавілі спецыяльны штотыднёвы кадравы дзень. Рашэнні па ўзгадненні звальнення чыноўнікі павінны будуць прымаць камісійна з абавязковым удзелам намесніка старшыні, які курыруе галіну.

У ліпені 2023 года Лукашэнка заявіў, што мае намер забараніць звальняць кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў без дазволу выканкамаў. Акрамя таго, ён пагражаў забаронай на звальненні даярак і механізатараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
0
Не барин/адказаць/
12.04.2024
Вот тебе, бабушка,и Юрьев день. Крепостничество в 21 веке.
0
Спосаб ад прыгону/адказаць/
12.04.2024
Самі звольняць, толькі бчб пакажыце
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера