Знайсці
11.04.2024 / 20:197РусŁacБел

«Актуалізаваць і асучасніць». У Гомелі знайшлі яшчэ аднаго нябожчыка для суда

Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў, размаўляючы з дзяржаўнымі прапагандыстамі на месцы пахавання ахвяр расстрэлу нацыстамі цыганскага табару ў вёсцы Віць (колішняга Гноева) Хойніцкага раёна, заявіў пра намер «актуалізаваць гэтую справу, асучасніць яе і накіраваць у суд». 

Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў

На лаву падсудных плануецца пасадзіць былога начальніка Хойніцкай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка, які даўно ўжо нябожчык.

Паведамляецца, што восенню 1941 года ён добраахвотна паступіў на службу да нацыстаў, а пры наступленні Чырвонай арміі выехаў разам з імі і пасля жыў на тэрыторыі ФРГ пад прозвішчам Кругер да смерці 27 лістапада 1984 года.

У 1960-70 гадах Ярмольчыка спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў Германіі, але працэс зацягнуўся і асудзіць яго так і не паспелі.

Раней лукашэнкаўскі суд ужо правёў працэс над адным з удзельнікаў спалення Хатыні Уладзімірам Катруком, прагназавана ў хуткім тэмпе вынесшы абвінаваўчы прысуд. Цяпер рыхтуецца новы такі ж працэс — над былым начальнікам Мірскай паліцыі Сымонам Серафіновічам. 

Чытайце таксама:

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачалі судзіць пасмяротна

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
2
label.reaction.facepalm
6
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
1
0
мёртвые души/адказаць/
12.04.2024
жаль Гоголь не дожил... а-то б был бы ему материал для новых произведений... полнейший сюр
12.04.2024
Усё злодзеi на К.
12.04.2024
Дзет аэродром?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930