Знайсці
11.04.2024 / 22:305РусŁacБел

У Мінску пенсіянер напаў на жонку з нажом, лічачы яе здрадніцай

У Мінску 71-гадовы мужчына у нейкі момант вырашыў, што жонка яго ўсё жыццё падманвала. І не знайшоў нічога лепшага, як схапіць нож і нанесці жанчыне ўдар у жывот.

Фота: Генпрокуратура

На шчасце, усё абышлося толькі лёгкай непранікальнай ранай. Жанчына выхапіла ў мужа нож, выкінула яго ў ванну і ўцякла на лесвічную клетку. Муж, аднак, падабраў зброю і паспрабаваў зноў напасці на жонку. Але тая і гэтым разам выбіла нож з рук мужчыны, замкнулася ў кватэры і выклікала хуткую, паведамляе Генпракуратура.

Жанчына не хацела, каб яе мужа судзілі, але ў дачыненні пенсіянера ўсё ж распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання.

Цяпер мужчыну пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да арышту.

Чытайце таксама:

Гамяльчанка парвала пашпарт мужа, каб той не змог з ёй развесціся. І дамаглася свайго

У Маладзечне пажылая пара жорстка забіла зяця малатком. Цешча паспела збегчы з краіны

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
2
Бранск-Варонеж-Варкута/адказаць/
12.04.2024
расейскія карані....
1
Імпацент/адказаць/
12.04.2024
Не можыш сам, не перашкаджай іншым ! Мабыць дзеду ўжо і віагра не дапамагае. Навошта жонку катаваць, хай радуецца жыццю !
0
диагноз /адказаць/
12.04.2024
По уголовным уже не садят потому что мест нет в тюрьмах, всё забито политическими и репрессии продолжаются. Тут на лицо замах на убийство, но перевели на хулиганку. Как и в другой статье про сожителя-тирана, которому дали только химию. Вот такая теперь Беларусь. Психопаты и тираны на воле, а за лайки и коменты большие тюремные сроки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930