Знайсці
12.04.2024 / 20:496РусŁacБел

Што будзе, калі замачыць адзенне ў кетчупе

Таматны соус ці кетчуп дадаюць да макароны, піцы і мяса. Але мала хто ведае пра іншыя спосабы яго выкарыстання, якія не звязаны з харчаваннем. Вось некалькі рэкамендацый.

Фота: BURCU ATALAY TANKUT / Getty Images

Кетчуп — някепскі сродак для чысткі

Дзякуючы натуральным кіслотам і воцату, якія ўтрымлівае кетчуп, ён нядрэнна працуе ў якасці сродку для чысткі ўпрыгажэнняў. Кетчуп добра ачышчае срэбра і здымае налёт з гладкай біжутэрыі. Дастаткова яе замачыць у місачцы з таматнай пастай на некалькі хвілін, а затым прамыць, высушыць і працерці мяккай аксаміткай.

Кіслоты, якія ўтрымліваюцца ў кетчупе, дапамогуць пазбавіцца ржы з паверхні металічных вырабаў. Ён таксама выдатна чысціць медзь і латунь, дапаможа пазбавіцца плямаў ад жорсткай вады і налёту ад чаю ці кавы на керамічным, фарфоравым ці шкляным посудзе.

Як кетчупам адпаліраваць колавыя дыскі

Таксама ён дапаможа вярнуць бляск металічным дэталям аўтамабіля ці хатняй металічнай фурнітуры. З яго дапамогай можна, напрыклад, адпаліраваць колавыя дыскі. Для гэтага трохі таматнай пасты дадаюць на анучку і актыўнымі рухамі ўціраюць у паверхню. Затым застанецца прамыць дыскі вадою.

Як кетчупам адчысціць сабаку

Таматны соус валодае таксама эфектам нейтралізацыі пахаў з адзення. Для гэтага яго рэкамендуецца замачыць у кетчупе. Проста ў тазік з вадою дадайце столькі таматнага соусу, каб адчуваўся яго арамат. Замачыце адзенне на 30 хвілін, а затым памыйце як звычайна. Праўда, гэты спосаб не падыдзе для далікатных і светлых тканін.

Кетчуп дапаможа і ў выпадку, калі ваш сабака падчас прагулкі набраўся непрыемных пахаў. Для гэтага па вяртанні дадому нанясіце невялікую колькасць кетчупу на рукі і натрыце поўсць свайго гадаванца. Затым памыйце яго.

Поўсць будзе блішчэць і пазбавіцца непрыемнага паху. Для таго каб не нашкодзіць сабаку, рэкамендуецца выбіраць соус з максімальна натуральным складам і без араматызатараў.

Ці можна выкарыстоўваць кетчуп як маску для твару

Як сцвярджаюць эксперты, маска з кетчупу здольная станоўча паўплываць на колер твару дзякуючы лікапіну і вітамінам, што ўтрымліваюцца ў гэтым соусе. (Лікапін, дарэчы, робіцца засваяльным толькі пры тэрмаапрацоўцы памідораў, менавіта ён робіць кетчуп і таматныя пасты такімі карыснымі, асабліва для мужчынскага здароўя.)

Акрамя гэтага кетчуп можа паскорыць зажыўленне дробных ранак.

Аднак трэба памятаць, што гэтых спосабаў ужывання трэба пазбягаць людзям з адчувальнай скурай ці схільным да алергіі.

Спадзяемся, цяпер вы будзеце часцей даставаць з халадзільніка кетчуп.

Чытайце таксама:

Паспрабуйце так ужываць памідор — і вам спадабаецца

Ці трэба мыць рыс? Так, але не таму, чаму вы думаеце

Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Дацэнт/адказаць/
13.04.2024
кед чуб, ды ладна, есьце, не крыўляйцеся, налягайце, покі рэбэ сьпіць...
0
ЯНКА/адказаць/
13.04.2024
«Ці можна выкарыстоўваць кетчуп як маску для твару»? 🎭 Ну, вядома ж! І для большага эфэкту пажадана выбягаць з такой маскай на вуліцу, дзе болей людзей, махаць рукамі й візчэць.
0
умка/адказаць/
13.04.2024
"нанясіце невялікую колькасць кетчупу на рукі і натрыце поўсць свайго гадаванца"

я ж тады буду б-ч-б
здурэлі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930