Знайсці
10.04.2024 / 21:474РусŁacБел

У мінскім Батанічным садзе працуе Сад ліхтароў. Што ў ім цікавага? ФОТА

Пра Сад ліхтароў «Макра Мікра СВЕТ», які працуе цяпер у сталічным Батанічным садзе, многія ўжо чулі: выстава парадавала наведвальнікаў зімой. Праўда, мала хто наважыўся пабадзяцца сярод вялізных светлавых фігур, калі на двары стабільны мінус. Цяпер жа самы час, лічыць Blizko.by. Бо нашмат прыемней убачыць на свае вочы моц і веліч велізарных светлавых насякомых, змей і птушак у цёплы час года.

У Цэнтральным батанічным садзе маецца больш за дваццаць лакацый, на якіх размясціліся разнастайныя светлавыя фігуры ў форме насякомых, птушак, раслін.

 

Падчас прагулкі па іх можна паназіраць за гіганцкімі шэршнем і скалапендрай, якія праз секунду ўступяць у сутычку адзін з адным.

  

Захапленне наведвальнікаў выклікае гонка светлавых слімакоў. Кожны з іх мае свой нумар, таму можна нават пазаўзець за таго, які больш спадабаўся (або выклікае больш даверу). Удзельнік № 9 вырваўся наперад, таму звычайна ўсе заўзеюць за яго. Хоць гэтая гонка малюскаў не скончыцца ніколі, любавацца слімакамі можна доўга.

     

Дэталізаваныя мастацкія аб'екты дапаўняюцца музычным афармленнем. Асабліва дапытлівыя грамадзяне змогуць даведацца дадатковую інфармацыю пра жывёл па QR-кодзе.

     

У выхадныя і ў святочныя дні пасля 21:00 Сад ліхтароў пачынае свяціць асабліва ярка: у гэты час там пачынаецца Фаер-неон Шоу. Утаймавальнікі агню паказваюць дзівосныя трукі на пляцоўцы, дзе размясціўся гіганцкі скарпіён. Кожны наведвальнік, які прыйдзе ў гэты час сюды, стане сведкам чароўнага шоу, якое назаўжды застанецца ў памяці.

Трапіць у Сад ліхтароў «Макра Мікра СВЕТ» можна толькі праз цэнтральны ўваход у Батанічны сад — ён размешчаны на плошчы Калініна, каля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Квіток набыць можна з 19:00 да 21:30.

     

Паход у Сад ліхтароў для дарослага ў будныя дні абыдзецца ў 12 рублёў. У выхадныя і святы кошт вырасце на чатыры рублі — плаціць давядзецца ўжо 16 рублёў. Дзіцячы (ільготны) квіток у будныя дні каштуе 6 рублёў, у выхадныя — 8 рублёў. Лёгка палічыць, што прагулка пад чароўнымі ліхтарамі ў суботу, нядзелю альбо святочныя дні абыдзецца сям'і з адным дзіцём у 40 рублёў.

    

Выстава будзе працаваць да 28 красавіка. 

Чытайце таксама:

Супрацоўнік вывесіў у музеі сваю карціну побач з карцінамі сусветна вядомага мастака — і быў звольнены

У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная месцу сталінскіх расстрэлаў пад Оршай. Што адбывалася ў Кабыляках?

У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны праходзіць міні-выстава, прысвечаная Міраславу Лазоўскаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
0
сняжынка/адказаць/
10.04.2024
"Праўда, мала хто наважыўся пабадзяцца сярод вялізных светлавых фігур, калі на двары стабільны мінус."

глупства. а мы як раз такі хадзілі зімой (гэта было некалькі год таму. і былі іншыя ліхтары - больш цікавыя). і быў снег - усё бялюткае. мала таго, што ў Батанічным у цёмны час сутак незвычайна, дык яшчэ і снег... ваў
0
Цвыркун /адказаць/
10.04.2024
Цікава. :) Нешта падобнае бачыў у БС у Саласпілсе. Але зімою, і тэма адпаведная, зімовая. З дзецьмі наведацца, у каго малыя, сама тое, ім гэта дадасьць фантазіі. :)
11.04.2024
Очередной Лукатрэш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930