Знайсці
10.04.2024 / 21:207РусŁacБел

Галоўны мытнік Беларусі раскрыў схемы, як абыходзіць санкцыі. Пасля яго адцэнзуравалі

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі 10 красавіка выступіў у Савеце Рэспублікі. Там ён прадстаўляў законапраект, які дазволіць легальна рэалізоўваць у краіне санкцыйныя тавары, дакументальна аформленыя як транзітныя. Але, як выглядае, нагаварыў і лішняга, заўважыў «Белсат».

Уладзімір Арлоўскі. Фота: belta.by

У сваім выступе чыноўнік раскрыў схемы, што будуць выкарыстоўвацца для абыходу санкцыяў. Ягоныя словы спачатку былі апублікаваныя на сайце БелТА, але пасля іх выдалілі. Тым не менш, адцэнзураваныя цытаты захаваліся на сайце расійскага ТАСС.

«Ва ўмовах устаноўленага недружалюбнымі краінамі тэхналагічнага эмбарга для вырашэння пытанняў пастаўкі ў краіну санкцыйнага абсталявання, сыравіны і камплектуючых законапраект стварае ўмовы для магчымасці рэалізацыі са складоў часовага захоўвання беларускім прадпрыемствам тавараў, якія экспартуюцца з Еўрасаюза ў адрас трэціх краін транзітам праз Беларусь. Напрыклад, абсталяванне дакументальна афармляецца транзітам з Еўропы ў Азію і на тэрыторыі Беларусі рэалізуецца беларускаму прадпрыемству. Дзейным заканадаўствам такі продаж не прадугледжаны», — сказаў старшыня Мытнага камітэта.

Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што часта для абыходу санкцый абсталяванне ўвозяць у краіну па частках, з выкарыстаннем шматступенных лагістычных ланцужкоў.

«Для таго, каб іх мытная ачыстка адбывалася паводле меншых мытных ставак, як гэта ўстаноўлена для тэхналагічных ліній і іншага камплектнага абсталявання, з 30 каляндарных да 15 працоўных дзён скарочаны тэрмін прыняцця мытным органам рашэнняў па класіфікацыі тавараў у разабраным выглядзе. Адзначу, што, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі такі тэрмін складае 90 дзён, мы прапануем 15 дзён», — сказаў ён.

Таксама для спрашчэння ўвозу санкцыйных тавараў прадугледжанае прыняцце мытняй папярэдніх рашэнняў адносна мытнага кошту тавараў да іх увозу. Гэта дазволіць імпарцёрам пры адсутнасці непасрэдных стасункаў з прадаўцамі загадзя планаваць свае выдаткі на мытныя плацяжы. Таксама прадугледжваецца магчымасць адтэрміноўкі або растэрміноўкі выплаты вывазных мытаў.

Акрамя таго, для зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі плануецца скасаваць патрабаванне атрымліваць дазвол мытні на маркіроўку замежных тавараў, што дапаможа хутчэй уключаць тавары ў абарот унутры краіны, а таксама нарасціць аб’ёмы паслуг па маркіроўцы тавараў, якія ідуць у адрас імпарцёраў краін ЕАЭС. Скарачаецца пералік дакументаў, якія падаюцца ў мытню пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а шэраг папяровых дакументаў замяняецца электроннымі.

Чытайце таксама:

«Праз блытаніну немагчыма было вывезці нават фены для валасоў». Як новыя правілы ў ЕС закранулі імпарт у Беларусь і што прыдумала Расія

Перагоншчыкі люксавых аўто знайшлі новы маршрут, каб дастаўляць санкцыёнку ў Расію ў абыход Беларусі

У Брэсцкай вобласці знялі забарону на вываз тавараў у Польшчу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
20
1
Андрусь/адказаць/
11.04.2024
Магчыма, зараз да еўрачыноўнікаў дойдзе, што трэба закрыць грузавы транзіт праз Беларусь, на якім столькі год жыруе лукашэнка? 
2
Пекинский экспресс/адказаць/
11.04.2024
Андрусь, вы наивный. Европейчики все прекрасно знают, лучше диванных комментаторов. А ваши независимые лидеры готовы и имеют такую политическую силу и авторитет, чтобы пролобировать вопрос между европейскими политиками и, в первую очередь, получить согласие Си Цзиньпина, чтобы обвалить ему экспорт товаров в Европу и перекрыть главную транзитную артерию - ж/д ветку из Беларуси, которая проходит через польский крупный грузовой терминал в Малашевичах, что недалеко от Тересполя, и тем самым значительно снизить поставки китайских товаров в Европу, грузопоток, которых исчисляется суммой со множеством нулей? Вы же, надеюсь, понимаете, что это уже вопросы геополитики, в то время, как вопрос с Беларусью для Европы имеет региональный и меньший масштаб, к сожалению.
0
Сымон/адказаць/
11.04.2024
для вырашэння пытанняў пастаўкі ў краіну санкцыйнага абсталявання, сыравіны і камплектуючых законапраект стварае ўмовы для магчымасці рэалізацыі са складоў часовага захоўвання беларускім прадпрыемствам тавараў, якія экспартуюцца з Еўрасаюза ў адрас трэціх краін транзітам праз Беларусь. Напрыклад, абсталяванне дакументальна афармляецца транзітам з Еўропы ў Азію і на тэрыторыі Беларусі рэалізуецца беларускаму прадпрыемству. Дзейным заканадаўствам такі продаж не прадугледжаны

па сутнасці лукашэнкаўскі мытнік Арлоўскі заклікае да прамога парушэння Канвенцыі ААН аб дамове міжнароднай дарожнай перавозкі грузаў ад 1956. Бо п.1 арт.12 Канвенцыі дае права змяніць грузаатрымальніка выключна грузаадпраўніку. Змяняць грузаатрымальніка без згоды грузаадпраўніка - гэта ўцягванне ў махлярства грузаперавозчыкаў і уладальнікаў мытных складоў. Калі ж гэта пачнуць масава рабіць грузаапдпраўнікі - яны наўпрост парушаць санкцыйны рэжым ЕЗ, аб крыміналізацыі чаго ў ЕЗ пытанне ўжо ўзнятае. Скончыцца гэта тым, што ЕЗ альбо ўвядзе складаную працэдуру кантроля за дастаўкай да краіны прызначэння тавараў, альбо проста забараніць транзіт праз "Союзное г...".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930