Знайсці
10.04.2024 / 19:425РусŁacБел

Сілавікі выпусцілі пашырэнне для браўзэра «Стоп экстрэмізм». Вось чаму яго трэба сцерагчыся

Сілавікі выпусцілі браузэрнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм», прызначанае нібыта для папярэджання карыстальнікаў аб «экстрэмізме» ў інтэрнэце. «Медыязона» выявіла, што ў некаторых карыстальнікаў Windows вызначае ў ім шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, якое збірае інфармацыю пра карыстальніка.

Праўладны тэлеграм-канал «Інфаінспекцыя» сёння анансаваў браузэрнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм». Па словах распрацоўшчыкаў, яно павінна папярэджваць карыстальнікаў, калі яны «выпадкова» заходзяць на рэсурсы, унесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Распрацоўшчыкі пішуць, што пашырэнне працуе ў рэжыме рэальнага часу, скануючы URL-адрасы, якія наведвае карыстальнік, і звяраючы іх з базай даных «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, якая пастаянна абнаўляецца.

Пры ўсталяванні пашырэння «Медыязона» заўважыла, што ў некаторых карыстальнікаў Windows выяўляе ў архіве траян Wacatac.h!ml.

Гэтае шкоднаснае ПЗ можа загружаць і ўсталёўваць на ваш кампутар іншыя шкоднасныя праграмы або запісваць націсканні клавіш для крадзяжу асабістай інфармацыі. Напрыклад, уліковых даных для ўваходу ў сацсетку ці даных банкаўскага рахунку.

Таксама Wacatac дазволіць іншым прыладам атрымаць доступ да вашай прылады і аддалена кіраваць ёй. Пры дапамозе гэтага ваш камп'ютар можа выкарыстоўвацца для правядзення DDoS-нападаў або майнінгу крыптавалют.

Зрэшты, пры больш пільным вывучэнні кода пашырэння «Медыязона» не знайшла падазроных дзеянняў, якія выконвае пашырэнне.

@nashanivanews У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі #лукашенко#беларусь#брест#милициябеларуси#всрб#спецназ#вдв#белорусы#александрлукашенко#новостибеларуси#беларусьновости#беларускаямова♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Месенджары, камеры, жучкі. Як спецслужбы могуць праслухоўваць беларусаў і чаго асцерагацца?

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
13
2
Фэйкчэкінг/адказаць/
10.04.2024
Напрыклад, калі гэта сацсетка, якая цалкам не заблакаваная, але старонка або канал унутры яе "забаронены" карнікамі.

5
Фэйкчэкінг/адказаць/
10.04.2024
Рэдакцыя, можна паправіць артыкул. У даным выпадку пашырэнне не робіць больш падазронага, чым дэкларуе. У кодзе няма такога. Медыязона таксама аднавіла артыкул у 20:25.
(Але гэта, зразумела, не гарантуе, што ў наступных версіях не з'явіцца).

10.04.2024
Лохи, даже нормально вирус написать не могут. 
Ясно, у самих в компах все цветет буйным цветом))
А с линуксами и андроидами как эти кулхацкеры собрались уживаться?) И туда виндовый троян будут пихать?)))))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930