Знайсці
10.04.2024 / 19:08РусŁacБел

«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з нагоды смерці за кратамі Аляксандра Кулініча заявіў, што фармальна гэтага чалавека не было ў спісе асоб, прызнаных палітвязнямі, але гэта толькі таму, што праваабаронцы не мелі інфармацыі пра ягоны пераслед.

Аляксандр Кулініч

Безумоўна, Аляксандр Кулініч з'яўляўся палітвязнем, падкрэслівае «Вясна». І такім чынам, гэта ўжо шосты палітзняволены, які памёр за кратамі.

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17.

7 траўня 2023 года ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч.

Ноччу 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме №1.

У ноч на 9 студзеня ў калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько.

У лютым у калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму ўсё адно прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

@nashaniva Памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік запаса #лукашенко#беларусь#брест#милициябеларуси#всрб#спецназ#вдв#белорусы#александрлукашенко#новостибеларуси#нашаніва#беларускаямова♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Заўтра яму магло б споўніцца 52 гады

«Пастаўце чарку на магіле мне». Сын памерлага палітвязня Ледніка пра апошнюю размову з бацькам

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930