Знайсці
10.04.2024 / 21:092РусŁacБел

Дзікавіцкі пра звальненне Шылы ў 2018-м: Іван павінен быць удзячны, што так здарылася

У вялікай размове з новым кіраўніком «Белсата» Аляксеем Дзікавіцкім згадалі гучны выпадак са звальненнем Івана Шылы. Іван два гады працаваў на тэлеканале эсэмэмшчыкам, адказваў за кантэнт у сацыяльных сетках. 

«Наша Ніва»: З вашай кіраўнічай эрай ці зменяцца падыходы да ўнутранай цэнзуры? Не магу не згадаць пра звальненне Івана Шылы за жартаўлівы подпіс да фота з Анджэем Дудам, загад на яго быў за вашым подпісам. Ці можа сёння супрацоўнік «Белсата» пажартаваць пра Дуду, Туска ці каго заўгодна з дзейнай улады?

Той самы жарт у фэйсбуку, які справакаваў працоўны скандал

АД: Пытанне, дарэчы, перагукаецца з папярэднім (Дзікавіцкі дагэтуль у інтэрв'ю разважаў, што мы не ведаем сапраўднага значэння тых рэчаў, якія з намі здараюцца, і згадваў, як звольненая з «Белсата» калега праз год была ўдзячна за гэта. — «НН»).

Я думаю, што Іван павінен быць удзячны, што так здарылася — ён у выніку разгарнуў бізнэс, і ўсё ў яго ў парадку.

Ніякай цэнзуры няма і не будзе. Адзінае, разумееце, у чым рэч. Нас крытыкуюць з розных бакоў у той жа Польшчы — нядаўна быў закід пра тое, чаму мы не паказвалі (а мы паказвалі!) пратэсты жанчын супраць абвастрэння закона аб абортах. Ці чаму не паказвалі яшчэ нешта. Некаторыя крытыкі не разумеюць місіі «Белсата» — так, мы частка польскага грамадскага тэлебачання, польскі сродак масавай інфармацыі. Але наш глядач не ў Польшчы, і патлумачыць беларусу сітуацыю вакол, умоўна кажучы, Канстытуцыйнага суда можна, але навошта? Гэта так складана, што нават не ўсе палякі гэта разумеюць.

Мы якраз і не ўваходзім у некаторыя ўнутрыпольскія спрэчкі, таму што гэта бессэнсоўна і цяжка патлумачыць.

Частка маіх каляжанак і калег увогуле нядаўна знаходзіцца ў гэтай краіне — ім яшчэ цяжэй разабрацца. Я тут жыву больш за 20 гадоў, і калі ў Польшчы былі выбары, я правяраў некаторыя тэксты — але не таму, што трэба тапіць за адну партыю ці другую, а з пункту гледжання памылак. Бо людзі жылі ў рускай, беларускай ці ўкраінскай інфармацыйнай прасторы, і ўсе гэтыя партыі, кааліцыі для іх — космас нейкі.

«НН»: З Шылам можна было зрабіць інакш? Сёння вы звольніце чалавека за падобны жарт?

АД: Пэўна, можна было зрабіць інакш. Дарэчы, у той сітуацыі для мяне абуральным было тое, што Іван, будучы ў адпачынку за мяжой, публічна апублікаваў пост з запытам, дзе ў гэтым месцы можна набыць наркатычнае рэчыва. Я лічу (і абсалютна перакананы ў гэтым), што павінна быць нейкая прыстойнасць. Калі ёсць дзяржава, якая шмат гадоў дапамагае не толькі «Белсату», а масе СМІ, дапамагае культурным дзеячам ды і проста беларусам увогуле (у Польшчы адна з найбольш ліберальных палітык па прызнаванні дакументаў), то публікаваць нейкія дурнаватыя карыкатуры мне падаецца проста непрыстойным.

Я не супраць жартаў і мемаў. Я ўвогуле захапляюся тымі, хто іх стварае, бо я так не ўмею. Але часам гэта недарэчы. Новай цэнзуры і пагадненняў, пра што можна жартаваць, а пра што не, пры мне не з’явіцца, я б проста вымагаў праўдзівасці, аб’ектыўнасці і добрага густу.

Чытаць гутарку цалкам:

Новы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі — пра перамены, цэнзуру, Шылу, рызыку звальненняў і журналістаў-палітвязняў

Чытайце таксама:

Польскае медыя сцвярджае, што ў «Белсата» выявілі «шматлікія парушэнні». Пра што гаворка?

Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на TVP

«Мусім фармаваць пазітыўны вобраз Беларусі, а не толькі «дапамажыце, палітвязні, рэпрэсіі». Дырэктар «Белсата» Дзікавіцкі аб пераменах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
мазда_212 /адказаць/
10.04.2024
Дзикавицкий скользкий парень...))
2
Гоп-ца-ца/адказаць/
10.04.2024
Абы што. Рабі справу, годзе кукарэкаць. Твая задача зрабіць Белсат цікавым, а покі што няма пра што казаць і абмяркоўваць няма чаго. Тэлеканал ні ў чым не дадаў, а Дзікавіцкага ўжо зашмат.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930