Знайсці
10.04.2024 / 17:282РусŁacБел

Для лекараў прыватных медцэнтраў хочуць увесці больш строгія патрабаванні

Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч заявіў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне карэктавання кваліфікацыйных патрабаванняў для лекараў, якія працуюць у прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Юркевіча, якія прыводзіць агенцтва «Мінск-Навіны», адказнасць прыватнікаў і дзяржаўных медыцынскіх устаноў перад пацыентамі павінна быць аднолькава высокай.

Чыноўнік паведаміў, што цяпер ідзе гаворка пра змену кваліфікацыйных катэгорый лекараў, якія змогуць працаваць у прыватных медыцынскіх цэнтрах.

На гэты момант у такіх установах маюць права працаваць спецыялісты, якія скончылі медуніверсітэт тры гады таму. Аднак, як адзначыў Ігар Юркевіч, часта такія дактары праводзяць аперацыі, якія на высокім узроўні можа выконваць хірург з вопытам работы 5-7 гадоў.

Юркевіч заявіў, што цяпер ідзе абмеркаванне пытання аб увядзенні новых патрабаванняў да работнікаў прыватных медцэнтраў: там хочуць дазволіць працаваць толькі лекарам першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый.

Чытайце таксама:

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Прыватная стаматалогія раптоўна паведаміла, што з 1 красавіка прыпыняе прыём кліентаў

Уладальнік клінік «Новы зрок»: Я ехаў на суд у Беларусь, але мяне затрымаў Інтэрпол

Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Волшебники/адказаць/
10.04.2024
Это значит, что таким образом ограничат возможности частных клиник. Но в государственных Вам сделают операцию те же врачи, которым нельзя будет делать в частных. Сколько еще вы, юркевичи, способны травить белорусскую душу своими придумками? Может пора рассказать о тебе, и твоей жене, откуда у вас обоих деньги?
10.04.2024
Ну уедет ещё больше врачей, которые до этого хоть что-то могли заработать в РБ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930