Знайсці
10.04.2024 / 17:0713РусŁacБел

Па даносе чат-рулетчыка з Расіі яшчэ двух беларусаў затрымалі за каментары пра «Крокус». Аднаго з іх моцна збілі

«А маглі і прыстрэліць», — пішуць губазікаўцы.

Скрыншот са стрыму «Палыча» і фота з канала «Беларускі сілавік»

Падчас стрыму ў чат-рулетцы з расійскім блогерам-даносчыкам з нікнэймам «Палыч», які выдаў сябе за ўкраінца, беларус выказаўся пра ахвяр у «Крокусе». Ён сядзеў з сябрам на фоне нацысцкага сцяжка, абодва, выглядае, былі моцна нападпітку, дэманстравалі таксама нацысцкае прывітанне. На пытанне, што яны адзначаюць (яны пілі гарэлку з вялікай бутэлькі), яны адказалі: «Тэракт у «Крокус Сіці Холе».

Два беларуса і блогер «Палыч»

Сёння мужчын затрымалі. Аднаго з іх вельмі моцна збілі — акрамя апухлага твару, з ягонага рота цякла кроў.

«У гэты раз абышліся без вуха, але ёсць нюанс», — так здзекліва жартуе з гэтай нагоды канал «Беларускі сілавік».

Сілавікі паказваюць, што ў аднаго з затрыманых, акрамя ўкраінскай сімволікі, адшукалі яшчэ неанацысцкую — сцягі са свастыкай, кнігі на тэму Трэцяга рэйха і фанацкія налепкі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
37
0
Axel Justas/адказаць/
10.04.2024
Я мо нешта не даганю, але навошта людзі ўвогуле займаюцца рулеткай? У чым кайф таго каб размаўляць з незнаёмымі людзьмі на небяспечныя тэмы? Гэтак жа можна прыходзіць пад будынак КДБ і час ад часу паказваць ім голую дупу. Можа першыя пару разоў цябе і не дагоняць, але траекторыя ж відавочная?!
1
беларасіянскія халуi арды/адказаць/
11.04.2024
беларасіянскія халуi арды , адпрацоўваюць маскоўска - ардынскі хлеб. А вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове ,  далучаючы іх да гэта жахлівага ардынскага свету
0
Камент/адказаць/
11.04.2024
Шуба качанавай ,  з фота не ясна, ці на месцы ў чалавека вуха? ролевыя гульні ў ГЕСТАПА зашлі вельмі далёка. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930