Знайсці
09.04.2024 / 22:5019РусŁacБел

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны расказаў, што ва УСУ ёсць план новага контрнаступлення на фронце. Са слоў Уладзіміра Зяленскага, ва Украіны няма іншай альтэрнатывы, акрамя як перамагчы. Аднак называць дату пачатку новай аперацыі ўкраінскі лідар не спяшаецца, паведамляе Bild.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі адзначыў, што Украіне патрэбная сучасная зброя, у тым ліку з ЗША.

«Так, у Расіі больш людзей, больш зброі. Але ў аб'яднанага Захаду ёсць сучасныя сістэмы ўзбраенняў. Таму мы атрымаем пэўныя тэхналогіі. І калі мы працягнем нарошчваць вытворчасць, калі атрымаем ліцэнзіі ад нашых партнёраў, то справа не ў ліку людзей. Справа ў якасці зброі», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Зяленскі скептычна настроены наконт магчымых перамоў з Уладзімірам Пуціным.

«Усё, што ён казаў дагэтуль, — пасля гэтага ён рабіў па-іншаму. Мы не можам яму давяраць. [ … ] Можна дамовіцца пра ўсё, але пытанне ў тым, ці будзе ён гэта выконваць», — адзначыў украінскі лідар.

Прэзідэнт Украіны таксама выступае супраць замарозкі канфлікту. Ён упэўнены, што перадышку Пуцін выкарыстае для падрыхтоўкі новага нападу на Украіну.

Зяленскі запэўніў: сілы абароны робяць усё, каб расійская армія не змагла захапіць Харкаў.

«Пуцін, вядома, хацеў захапіць Харкаў, таму што для яго гэта вялікі сімвал. Харкаў — адна са сталіц Украіны, у яго вялікае сімвалічнае значэнне. [ … ] Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося. [ … ] Пуцін разумее толькі сілу. Ён адчувае, як жывёла: калі ты не можаш абараніць сябе, ён разбурыць яшчэ больш. Яго жаданне — захапіць усю Украіну. [ … ]

Ён знішчыць усё. Ён заб'е шмат людзей. Большасць людзей не ўцякуць, таму ён заб'е многіх з іх. Як гэта будзе? Крыві будзе шмат. Будзе шмат ахвяр, шмат страт. Мы гаворым пра сотні тысяч», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама расказаў, што не разумее, чаму Германія не можа перадаць ягонай краіне жыццёва неабходныя ракеты Taurus. Зяленскі мяркуе, што гэтыя ракеты не здольныя абараніць Германію ад ядзерных пагроз Расіі, пры гэтым яны сур'ёзна дапамогуць украінскай арміі на фронце.

Чытайце таксама:

Зяленскі даў інтэрв'ю, у якім успомніў і пра Беларусь 

Буданаў расказаў, калі чакаецца наступ Расіі

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
0
Тувалу/адказаць/
10.04.2024
Арт, ты прямо блеснул интеллектом. Первый урок от тебя - засунь язык в ..., не имей своего мнения, не высказывайся, вожди знают лучше тебя, сначала добейся. Чему ещё тебя за 30 лет режим научил? Поделись своими успехами и достижениями с нами
0
Житель донбасса/адказаць/
10.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Час пакажа/адказаць/
10.04.2024
Прарыý да Азова, выхад на Мырыюпаль з захопам Крыма частка другая... але спачатку трэба мабiлзацаць яшчэ паýмiльёна ýкраiнцаý на фронт як планавалi, таму што павiнна каб была буйная групоýка для такiх пранаý
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930