Знайсці
09.04.2024 / 19:205РусŁacБел

Лукашэнку зноў закарцела ліквідаваць пасярэднікаў

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе пра стан і задачы развіцця прамысловасці назваў сітуацыю з пасярэдніцтвам катастрофай і заявіў, што збіраецца правесці нараду па яго ліквідацыі.

Здымак ілюстрацыйны

«Трэба запланаваць нараду ў мяне — хай урад мне зробіць справаздачу па ліквідацыі пасярэдніцтва. Я ўжо дзесяць разоў пра гэта казаў: каб разам з губернатарамі прынялі рашэнні. Гэта катастрофа», — заявіў ён.

Адзін з аграрыяў, паводле слоў Лукашэнкі, нядаўна паскардзіўся, што купляе хімікаты і насенне ў Расіі, бо ў Беларусі з-за пасярэднікаў цана на іх утрая вышэйшая.

«І ў іх гэтых пасярэднікаў больш, чым трэба. Мы калісьці дамаўляліся. Дзесьці немагчыма абысціся без гэтых пасярэднікаў. Хай міністр прыме рашэнне, ён будзе несці адказнасць. Ці ён нейкую сістэму празрыстую ўсталюе, каб мы бачылі, што там адбываецца. Але гэтых пасярэднікаў трэба прыбіраць. Трэба рабіць самім. Гэта вялікі кавалак працы», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка марыць пра тое, каб выключыць з беларускай эканомікі пасярэднікаў, шмат гадоў. На яго думку, гэта вырашыла б многія праблемы. 15 гадоў таму, 28 ліпеня 2009 года, была нават выдадзена пастанова Савета Міністраў № 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паводле якой з 31 ліпеня 2009-га ў краіне фактычна быў забаронены аптовы перапродаж тавараў, а юрыдычным асобам закупкі дазвалялася рабіць толькі ў вытворцаў тавараў або іх афіцыйных прадстаўнікоў. Але гэтую пастанову праз некалькі дзён давялося адмяніць, паколькі яна ледзь не прывяла да калапсу ўсяго гандлю.

З таго часу настолькі рэвалюцыйных крокаў больш не рабілі, але мара Лукашэнкі пазбавіцца ад пасярэднікаў нікуды не дзелася, і ён час ад часу да гэтай тэмы публічна вяртаецца. Так, у 2021 годзе на УНС ён запатрабаваў пасярэднікаў «дашчэнту выкараніць», паставіўшы на месца тых, хто «жыруе на сялянах».

Чытайце таксама:

Лукашэнка прапанаваў закрываць кадравыя прагалы пенсіянерамі

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Эканаміст Крук: Да 90% беларускага экспарту завязана на Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8
09.04.2024
Значит перевожу что он сказал между строк, суть такая, посредник должен быть один - это он, его семейка и приближенные кланы. Т.е. все финансовые потоки будут идти через них, а всех остальных посредников просто уберут. И такая зачистка уже идет. Новое Зрение уже убрали, расчистив сферу от конкурента, чтобы все доходы от профильного бизнеса семейки шли в один карман. И такая тенденция наблюдается практические в каждой сфере.
1
А теперь удивляемся /адказаць/
09.04.2024
Посредник очень даже совковое слово, по этой причине и возникают у таких отсталых "экономиство" аля Лукашенко, желание организовать сбыт с завода в магазин. И вообще постановка такого вопроса и есть результат всей жизни страны/стран от 1917 года. Все мышление простецкие и глупые, так как кто мог думать и созидать были убиты или уехали.
0
Беларус/адказаць/
10.04.2024
Очень хорошо что дед так плохо выглядит
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930