Знайсці
09.04.2024 / 17:039РусŁacБел

Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося? 

У Беларусі жыве каля 1100 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Узрост большасці з іх набліжаецца да 100 гадоў, а некаторыя яго перасягнулі, паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.

З 25 красавіка да 4 мая ўсім ветэранам, удзельнікам і інвалідам вайны, якія яшчэ жывуць, выплацяць штогадовую матэрыяльную дапамогу.

«Для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны матэрыяльная дапамога складзе чатыры тысячы рублёў, для іншых катэгорый ветэранаў — дзве тысячы рублёў; грамадзяне, якія аднесены да асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны, — адна тысяча рублёў», — паведаміла Кацярына Каляда.

На гэтыя мэты ў дзяржаўным бюджэце сёлета прадугледжана больш за 10,5 мільёна рублёў.

Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая за агучаную чыноўніцай лічбу, паколькі, паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца і тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».

Чытайце таксама:

Стары дот пад Ляхавічамі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». А яго будавалі для абароны ад СССР

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
09.04.2024
,,,, затое горкі вопыт. ягоныя бацькі (этнічныя русскія) нарадзіліся і ўсё жыццё пражылі тут, ядуць беларускі хлебушак, п'юць смачнае беларускае малачко, але пры гэтым не прызнаюць нашу гісторыю і г.д., ісціннна русскія карацей. імперцы. парвала з імі канчаткова сувязь пасля пачатку вайны. думала - муж не такі. ён жа ўжо другое пакаленне, які нарадзіўся і жыве тут. не - аказалася - такі. а можа і горш) так што сведчу - невылечныя.
0
Правдоруб 54/адказаць/
09.04.2024
Ветэрынары, потом взять документы, кто получил по 2 тыщи серебренников и вот Вам список!
0
Руслан/адказаць/
10.04.2024
Многие военные отставники, родившиеся в 40-е годы, тоже как-то прибились к ветеранам ВОВ. И красуются 9 мая орденами и медалями, полученными в мирное время.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930