Знайсці
09.04.2024 / 15:5323РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў закрываць кадравыя прагалы пенсіянерамі

9 красавіка на нарадзе па развіцці прамысловасці ў Палацы рэспублікі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму дэфіцыту кадраў у прамысловай галіне. І прапанаваў вырашыць праблему, вярнуўшы на працу частку пенсіянераў.

Паводле слоў Лукашэнкі, з 27 тыс. вакансій у апрацоўчай прамысловасці 85% (23 тыс.) прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. Больш за ўсё ў галіне не хапае слесараў, кіроўцаў, станочнікаў і зваршчыкаў, а вось адміністрацыйна-кіраўнічы персанал, на думку Лукашэнкі, «яўна раздзьмуты».

«На МТЗ толькі маркетынгавая служба 100 чалавек. А паўгадавы запас на складах дзяваць няма куды», — канстатаваў ён.

Увогуле ж кадравы дэфіцыт Лукашэнка назваў «павальным», а для вырашэння гэтай праблемы прапануе прыцягнуць «нявыкарыстаныя рэзервы».

«Можа быць, ураду прыйшоў час падумаць пра прыцягненне тых, хто сышоў — тых жа пенсіянераў. Сярод іх ёсць шмат актыўных, ахвотных працаваць людзей. Няхай не рванем на 30 тыс. чалавек, але мы знойдзем некалькі тысяч патрыятычна настроеных людзей, якіх можам паклікаць на вытворчасць. Яны з задавальненнем прыйдуць і будуць працаваць і вялікую карысць прыносіць яшчэ як настаўнікі. Трэба вырашыць, як іх зацікавіць, у тым ліку і матэрыяльна», — знайшоў ён нетрывіяльны выхад з сітуацыі.

Зрэшты, ён усё ж такі разумее, што на адных пенсіянерах далёка не заедзеш:

«Эксперты папярэджваюць, што растуць рызыкі страты кампетэнцый у галіне канструявання і распрацоўкі новых відаў прадукцыі. Чаму? Таму што на большасці прадпрыемстваў у аддзелах канструктараў і распрацовак мала маладых спецыялістаў. А гэта ўжо пытанне не толькі да Мінпрама, але і да Мінадукацыі».

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Эканаміст Крук: Да 90% беларускага экспарту завязана на Расіі

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
22
Ха-ха
63
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Лагічна /адказаць/
09.04.2024
Перавучыць і адправіць працаваць, год на вучобу і яшчэ 15 гадоў паспеюць папрацаваць да 63 гадоў.
10.04.2024
дармаед, просто поднимут пенсионный возраст. Что-то у вас слишком сложная схема) 
0
Галя з Камароу́кі/адказаць/
10.04.2024
Пенсионер., хіба у́ самазванага былі не "пустые затеи"? Узяу́ся за яйцы - малако прапала(с) І так большую частку майго жыцця.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930