Знайсці
09.04.2024 / 19:3011РусŁacБел

У Расіі выйшаў фільм з недвухсэнсоўнымі пагрозамі Казахстану

У фільме Казахстан абвінавачваюць у тым жа самым, у чым раней вінавацілі Украіну. Фільм выпусціў дэпутат расійскай Думы Андрэй Лугавы — раней вядомы як агент расійскага ГРУ. Вось якія прэтэнзіі выстаўляюць дзяржаве, якая для Расіі ёсць варотамі ў Цэнтральную Азію. 

Двухсерыйны дакументальны фільм Андрэя Лугавога «Казахстанскі надрыў» малюе дзяржаву — саюзніцу Расіі па ЕАЭС як краіну, падкантрольную Захаду. У цяперашняй Расіі такі фільм не мог з'явіцца без рашэння Крамля.

Казахстан — адна з найбольшых па тэрыторыі краін свету. Гэта сапраўдная скарбніца рэдказямельных рэсурсаў, а да таго ж уваходзіць у топ-20 краін па запасах нафты і газу. Па вытворчасці паліўнага ўрану Казахстан знаходзіцца на першым месцы ў свеце.

Фільм-памфлет Лугавога збудаваны як выкрыццё Вялікабрытаніі і яе палітыкі ў постсавецкіх краінах. Але за атакамі на брытанцаў недвухсэнсоўна гучаць папярэджанні самому Казахстану.

«Для Вялікабрытаніі Казахстан гэта толькі кармавая база, сыравінны прыдатак, які шчыльна сядзіць на нафтавай іголцы, не маючы на сваёй тэрыторыі магутнасцяў для самастойнай перапрацоўкі. Затое мае дваццаціпрацэнтную інфляцыю і найвышэйшы ўзровень карупцыі. Вось да чаго прыводзяць мары пра сяброўства з брытанскім спадарствам», — сцвярджае Лугавы.

Расійскі дэпутат адзначае, што менавіта ў гэтай краіне за апошні час больш за ўсё з'явілася «нядобразычліўцаў» Расіі і абвінавачвае Казахстан у дэрусіфікацыі. Пад апошнім у адносінах да постсавецкіх краін у Расіі маюць на ўвазе выкарыстанне нацыянальнай мовы ў дзяржапараце, СМІ і адукацыі. Сярод іншага, у фільме казахаў абвінавачваюць у змене назваў чыгуначных станцый на казахскія і паралельна — у свабодзе для ЛГБТ.

Расійскі палітык сцвярджае, што менавіта Вялікабрытанія ператварыла Казахстан у самы пратэсны рэгіён Цэнтральнай Азіі. На думку Лугавога, Лондан стаіць за арганізацыяй студзеньскіх падзей 2022 года, якія пачаліся з бунтаў у газаздабыўным горадзе Жанаазэне на захадзе Казахстана, а пасля перараслі ў масавыя пратэсты. У выніку «Казахстан быў за крок ад поўнага краху», заяўляе аўтар фільма.

Ён згадвае пра беспарадкі ў Жанаазэне ў 2011 годзе і сцвярджае, што «раз за разам на працягу гісторыі брытанцы ладзяць у Жанаазэне бунты, якія часта хутка перакідваюцца на ўсю тэрыторыю Казахстана».

На думку Лугавога, горад жыве не надта багата, нягледзячы на тое, што там працуюць тры вялікія нафтаздабыўныя кампаніі. І віной усяму «заходнія кампаніі, якія дзесяцігоддзямі смокчуць з Казахстана ўсе сокі, вяртаючы назад толькі мізэр», мяркуе ён.

На думку Лугавога, «калектыўны Захад» кіруе пратэснымі настроямі праз сетку «прыкормленых» ім НКА, СМІ, блогераў і палітолагаў. А кантроль, сцвярджае ён, ажыццяўляецца праз Фонд прадухілення канфліктаў і садзейнічання бяспецы, які дзейнічае пры пасольстве Вялікабрытаніі ў Астане.

Фрагмент фільма. Скрын відэа: ordaasia / YouTube

Лугавы сцвярджае, што за апошнія тры гады ў Казахстане адбыўся 2901 мітынг, некалькі рэпетыцый каляровых рэвалюцый, «прадухіленых у апошні момант міратворчымі сіламі АДКБ пад кіраўніцтвам Расіі. Эпохі змяняюцца, а англічане ўсё яшчэ думаюць, што ім усе вінныя».

Пранікненне Вялікабрытаніі ў краіну, сцвярджаецца ў фільме, ідзе і праз палітычныя эліты, прычым настолькі паспяхова, што некаторыя эксперты называюць кіраўніцтва Казахстана «ўзорнай кампрадорскай каланіяльнай адміністрацыяй».

У фільме выказваецца незадаволенасць, што «праз указанні з той самай выспы Казахстан закрыў межы для паралельнага імпарту Расіі», хаця першапачаткова абяцаў дапамагчы. У выніку «людзі, якія ўклалі сродкі ў гэтыя здзелкі, не могуць забраць ні тавар, ні пералічаныя грошы».

«Калі прабіты ў суверэнітэце Казахстана пралом працягне пашырацца, народ Казахстана, адурманены салодкімі прамовамі брытанцаў па прыкладзе ўкраінскіх «небратоў» апынецца пад чужынцам на сваёй зямлі, то баюся, нават намаганняў Расіі не хопіць, каб зноў утрымаць нашых усходніх суседзяў ад кроку ў бездань», — прагназуе Лугавы і злавесна папярэджвае: «Будзьце асцярожныя, браты казахі. Не губляйце пільнасці. Вялікабрытанія проста пакарыстаецца і выкіне. Расія заўсёды побач. Гэта ўжо праверана стагоддзямі. Беражыце добрасуседскія адносіны і сваю краіну».

Спробам Расіі захапіць і расчляніць Украіну ў 2014 і 2022 гадах папярэднічалі аналагічныя абвінавачванні.

Чытайце таксама:

Расія просіць бензін у Казахстана

Самы гучны судовы працэс Казахстана — экс-міністра эканомікі абвінавачваюць у жорсткім забойстве жонкі ў рэстаране

Казахстан пяты год запар не будзе праводзіць парад Перамогі

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
18
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
76
0
ПадСвядомы/адказаць/
09.04.2024
Гэта добра што выйшаў. Казахі меньш будуць дапамагаць санкцыі абыходзіць. Ну і хай гатуюцца.
0
Мент/адказаць/
10.04.2024
Автор фильма разыскивается в Великобритании за убийство...
0
Янка/адказаць/
10.04.2024
«Для Вялікабрытаніі Казахстан гэта толькі кармавая база, сыравінны прыдатак, які шчыльна сядзіць на нафтавай іголцы, не маючы на сваёй тэрыторыі магутнасцяў для самастойнай перапрацоўкі. Затое мае дваццаціпрацэнтную інфляцыю і найвышэйшы ўзровень карупцыі

Гэта ён дакладна пра Казахстан, а не пра Расею? Тады навошта Расея просіць Казахстан аб пастаўках паліва?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930