Знайсці
08.04.2024 / 18:423РусŁacБел

У Гомелі замахнуліся на самыя вялікія ў Беларусі могілкі

У Гомельскім раёне аб’яўлена пра грамадскае абмеркаванне будаўніцтва другіх могілак каля вёскі Стукачоўка. Абмеркаванне прадоўжыцца да 29 красавіка 2024 года. Калі праект рэалізуецца, то гэтыя могілкі стануць самымі буйнымі ў Беларусі, пішуць «Моцныя навіны».

Фота: gomel.ritual.by

Стукачоўскія могілкі плануюць істотна павялічыць. Паводле дакументаў, агульная плошча зямельнага ўчастка пад новыя могілкі складае 150 гектараў. Плошча ўжо наяўных — 44 гектары.

Гэта значыць, што пасля рэалізацыі праекта Стукачоўскія могілкі стануць найбуйнейшымі ў Беларусі. Пакуль жа самымі вялікімі могілкамі ў Беларусі з'яўляюцца Паўночныя ў Мінску. Там на тэрыторыі ў 82 гектары пахавана больш за 100 тысяч чалавек.

У першую, другую і трэцюю чэргі будаўніцтва плануецца асвоіць тэрыторыю для традыцыйных пахаванняў. Але галоўны пункт у новым праекце — будаўніцтва крэматорыя і калумбарыяў (месцаў пад пахаванне урнаў з прахам).

На сённяшні дзень адзіны ў краіне крэматорый працуе на тых жа Паўночных могілках у Мінску. Яго пабудавалі яшчэ ў 1986 годзе.

Гомельскі крэматорый па праекце мае дзве жалобныя залы і два пакоі для знаходжання сваякоў памерлага. Для яго абсталявання плануюць закупіць у Расіі дзве газавыя печы.

Узвядзенне комплексу крэматорыя і калумбарыя на могілках №2 у Стукачоўцы запланавана ў апошнюю, чацвёртую чаргу праекта. Па дакументах, гэта адбудзецца ў 2028 годзе.

Чытайце таксама:

Да гарадоў, дзе мясцовыя могілкі ператварыліся ў балота, далучыўся Рагачоў

Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4
0
Дагонім і перагонім Амэрыку/адказаць/
08.04.2024
На ХХІ з'ездзе хітразачосаных, прынята пастанаўленіе: "Даёш дамавіну ў кажну хату". Кажны працаўнік Сярпа і Вінігрэта будзіт забяспечан уласным, на дзяржаўным узроўні, цьвінтарам. Нахабнае Правіцельства Квітнеючай гарантуе: кажны хто ўзяў крэдыт у Беларусбанка, будзіт дасрочна, да пагашэнія крэдыту, забяспечан уласным, з электрычным падагэвам гробам, на кітайскіх батарэйках ат саўместнава прэдпрыяція "Нахератахата". Усім заахвочаным зьвіртаца ў адзел па сацыяльнай дапамозе насіленію. Спіскі фарміруюць упаўнаважаныя Укус (учрэжденія капітальнага, ну вашага капітала нашага собственна кіраваньня, упраўленчэскага страіцельства, ну вы строіце а мы забіраем)
0
Смешна/адказаць/
08.04.2024
Сацыяльна значны праект?
0
Ганьба/адказаць/
08.04.2024
Рэкорды эпохі лукашызму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930