Знайсці
08.04.2024 / 18:19РусŁacБел

На Балтыцы гарэў расійскі ракетны карабель — ГУР Украіны

У Калінінградскай вобласці адбыўся пажар на борце малога ракетнага карабля «Серпухаў», паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. 

Паводле наяўнай інфармацыі, 7 красавіка на вайскова-марской базе «Балтыйск» у Калінінградскай вобласці загарэўся малы ракетны карабель «Серпухаў» праекта 21631 «Буян-М». Гэтае судна — пяты карабель серыі. Карабель нібыта выведзены з ладу.

«З-за пажару ўнутры ракетнага карабля цалкам знішчаныя яго сродкі сувязі і аўтаматызацыі. Аднаўленне баяздольнасці «Серпухова» запатрабуе доўгага часу», — гаворыцца ў паведамленні ГУР.

Па словах крыніцы выдання «Суспільне», узгаранне на ракетаносьбіце — вынік спецыяльнай аперацыі ГУР.

Карабель «Серпухаў» да канца 2016 года быў у складзе Чарнаморскага флоту, затым пераведзены ў Балтыйскі. Ён абсталяваны ўстаноўкай вертыкальнага пуску (УВП) 3С14 на 8 крылатых ракет «Онікс», у перспектыве 3M22 «Цыркон», а таксама «Калібр», што дазваляе наносіць удары гэтымі ракетамі па наземных цэлях на адлегласць да 1500 км (з няядзернай баявой часткай), па іншых даных, да 2000 км.

Чытайце таксама:

УСУ ўдарылі ракетай «Нептун» па караблі «Канстанцін Альшанскі» ў Крыме

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару па вузле сувязі Чарнаморскага флоту

Расійскі траўлер «Капітан Лабанаў» у Балтыйскім моры падбіла расійская ракета

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930