Знайсці
08.04.2024 / 17:1312РусŁacБел

Калі беларускія сем'і найчасцей распадаюцца?

Усяго летась у Беларусі зарэгістравалі шлюб 56 044 пары, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Лічба супастаўная з 2022 годам: тады за 12 месяцаў зарэгістравалі 57 901 новую сям'ю. Што тычыцца разводаў, то ў 2023-м іх аформілі 33 962 разы. Паказчык крыху ніжэйшы, чым годам раней: тады скасавалі афіцыйныя стасункі 33 980 пар, піша Onliner.by.

Сярэдні ўзрост людзей, якія ўпершыню ўступаюць у шлюб, за год практычна не змяніўся. Для жанчын гэта 26,5 года, для мужчын — 28,8 года.

Часцей за ўсё пары растаюцца з 5-га па 9-ы год шлюбу: на гэтыя гады прыпадаюць 26,1% разводаў. Трохі радзей спыніць адносіны наважваюцца з 1-га па 4-ы год шлюбу — 25% пар, якія разводзяцца. А вось першы год сумеснага жыцця не перажываюць крыху больш за 3% маладых.

Сем'і без агульных дзяцей распадаюцца часцей за астатніх — на іх прыпадае 41,1% усіх разводаў. На пары з адным дзіцем — 36,9% скасаваных шлюбаў, на сем'і з двума дзецьмі і больш — 21,9%.

Белстат таксама падзяліўся статыстыкай па заключэнні шлюбу з замежнымі грамадзянамі. Часцей, чым з іншых краін, акрамя саміх беларусак, мужчыны выбіраюць нявест з Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы і Латвіі. У той жа час беларускія нявесты заключаюць шлюб з грамадзянамі Расіі, Украіны, Літвы, Турцыі і Туркменістана.

Чытайце таксама:

Беларусь трапіла ў топ-10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў

Актывіст Максім Чарняўскі збіраўся стаць жанчынай, а цяпер ён — бацька двайнят у дэкрэце. Як так?

Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
1
1
Вадзім /адказаць/
09.04.2024
Отличный пример манипуляции Белстата, усё яшчэ складаней. Сярод тых хто разводзіцца 58,9 зь дзіцём. Але гэта таксама маніпуляцыя. Разводаў з дзіцём можа быць больш толькі таму што шлюбаў зь дзіцём больш. Каб зразумець праўду, трэба параўноўваць колькасьць разводаў на 100 дзетных і колькасьць разводаў на 100 бязьдзетных. Напрыклад за год было 411 разводаў бязьдзетных і 589 разводаў дзетных. А ўсяго шлюбаў на канец года старых і новых напрыклад было 10000, зь іх напрыклад 9500 дзетных і 500 бязьдзетных. Тады сярод дзетных разышліся 589/9500=6,2%, а сярод бязьдзетных 411/500=82,2%. Розьніца як бачыш больш чым у 10 разоў. А можна падабраць лічбы наадварот, дзетных будзе ў 10 разоў больш. Таму без поўных лічбаў ўвесь гэты артыкул - хлусьня і маніпуляцыя.
1
Вадзім /адказаць/
09.04.2024
Влад, табе да псіхіятра. Людзі - не рэчы. Да іх не прымяніма ні б/у, ні "ўзяў/не ўзяў", ні параўнанні ні з грашыма ні з прадметамі. З такімі выказваннямі як у цябе ўвогуле дзеяздольнасьці трэба пазбаўляць
1
Вадзім /адказаць/
09.04.2024
Влад, дзеля ўсяго сьвятога, шпіль каго хочаш, толькі карыстайся прэзерватывамі. Ня трэба табе ні жаніцца ні размнажацца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930