Знайсці
07.04.2024 / 18:271РусŁacБел

На Зыбіцкай за год затрымалі не менш за 10 чалавек за «лозунгі пратэснага характару»

Некаторых адправілі на суткі.

Мінск, вуліца Зыбіцкая. Фота: CityDog.io

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карзюк прывёў статыстыку правапарушэнняў на галоўнай тусовачнай вуліцы сталіцы па выніках 2023 года.

За год суд Цэнтральнага раёна разгледзеў не менш за дзесяць спраў аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Затрыманых на Зыбіцкай абвінавачвалі ў «адзіночным пікетаванні». Карсюк сцвярджае, што людзі выкрыквалі «лозунгі пратэснага характару». Затрыманым прызначалі ад штрафаў да 15 дзён арышту, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Усяго на Зыбіцкай летась было здзейснена не менш за 220 адміністрацыйных правапарушэнняў. Большасць звязана са знаходжаннем у грамадскім месцы ў п'яным выглядзе.

Акрамя таго, за год у гэтай лакацыі адбыліся дзясяткі злачынстваў, звязаных з крадзяжамі і бойкамі.

Чытайце таксама:

Міліцыя правяла аблаву на Зыбіцкай. Тусоўшчыкаў адправілі прыбіраць парк Перамогі

«Зыбіцкая — прыклад дзікунства». Гутарка з пераможцам Гедройця Сяргеем Абламейкам

«Бар «Каліноўскі» — усё». Лукашэнкаўцы прыйшлі з рэйдам на Зыбіцкую 

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
Тунеядцы/адказаць/
07.04.2024
Я вось чыво падумаў, ента ж скокі працадней прападаіць? Лучшэ бы іх, як казаў Зянон, адпраўляць іх бюляцені запаўняць. Праца ня пыльная, багата ня трэба - ну поўны пансіянат (сьвежая бялізна, баланда і ўсё такое, можна навад чыф паганяць). Ну хто са свістапляскамі можна арганізаваць экскурсію пад дубкі на лаве Клінтана пасядзець, паўспамінаць так скажам...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930