Знайсці
07.04.2024 / 11:553ŁacБел

У Расіі яшчэ адзін НПЗ спыніў працу. Гэтым разам праз паводку

Орскнафтааргсінтэз прыняў рашэнне прыпыніць працу Орскага нафтаперапрацоўчага завода ў сувязі з уздымам вады, які ўзнік пасля прарыву гарадской дамбы, паведамілі журналістам у прэс-службе кампаніі.

 Орскі НПЗ. Фота: прэс-служба завода

«У сувязі з анамальнай паводкай, каб пазбегнуць экалагічных рызык і ў мэтах захавання тэхнікі бяспекі, звязанай, у першую чаргу, з бяспекай працы на вытворчасці, работа Орскага нафтаперапрацоўчага завода часова прыпынена», — паведаміў прадстаўнік кампаніі. 

Орскі НПЗ выпускае больш за 30 відаў прадукцыі, у іх ліку аўтабензін, рэактыўнае паліва, дызельнае паліва, дарожныя і будаўнічыя бітумы, мазут. 

«Орскнафтааргсінтэз» — найбуйнейшы актыў «ФортеИнвеста», гадавая магутнасць завода складае 6 млн тон нафтапрадуктаў. 

5 красавіка ў Орску прарвала ўведзеную ў строй у 2010 годзе ахоўную насыпную дамбу. З 4 красавіка ў Арэнбургскай вобласці дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча рэгіянальнага ўзроўню.

Удары ўкраінскіх дронаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах сталі сур'ёзным выклікам для Расіі. Сёлета былі паспяхова атакаваны сама меней дзевяць буйных нафтаперапрацоўчых заводаў, што, паводле некаторых ацэнак, вывела са строю 11% усіх расійскіх магутнасцяў.

Чытайце таксама:

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Іван/адказаць/
07.04.2024
Проклятая страна.
07.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Mafkees /адказаць/
07.04.2024
Нормально так,плюс персональные санкции от генерала Буданова-минус 15% по бензу. Я бы сказал даже отлично )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930